БЕЛАРУ́СКАЯ НЕЗАЛЕ́ЖНІЦКАЯ ПА́РТЫЯ (БНП),

арганізацыя на акупіраванай ням. фашыстамі тэр. Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Створана ў пач. 1942. У кіруючае ядро партыі ўваходзілі У.​Родзька (старшыня ЦК), Ф.​Аляхновіч, І.​Гінько, Р.​Зыбайла, Р.​Рабуха, Ю.​Саковіч, А.​Сянькевіч і інш. Былі ўтвораны 5 акр. к-таў БНП. Мела кантакты з кіраўнікамі Палескай сечы Украінскай паўстанцкай арміі. Члены БНП, працуючы ў створаным гітлераўцамі бел. апараце, імкнуліся арганізаваць бел. нац. рух для выступлення і супраць ням. фашыстаў, і супраць бальшавікоў. Было створана некалькі ўзбр. і нелегальных груп (найбольш на Палессі — 12). Не маючы шырокай падтрымкі ў інш. бел. арг-цый, БНП не стала рэальнай паліт. сілай. У канцы чэрв. 1944 Родзька пры падтрымцы гітлераўцаў арганізаваў і накіраваў у сав. тыл некалькі ўзбр. груп. Аднак БНП не дамаглася масавай падтрымкі насельніцтва. Большасць яе атрадаў і падп. груп разгромлены органамі НКУС, шэраг дзеячаў БНП на чале з Родзькам арыштаваны.

У.​І.​Гуленка.

т. 2, с. 420

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

незале́жніцкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. незале́жніцкі незале́жніцкая незале́жніцкае незале́жніцкія
Р. незале́жніцкага незале́жніцкай
незале́жніцкае
незале́жніцкага незале́жніцкіх
Д. незале́жніцкаму незале́жніцкай незале́жніцкаму незале́жніцкім
В. незале́жніцкі (неадуш.)
незале́жніцкага (адуш.)
незале́жніцкую незале́жніцкае незале́жніцкія (неадуш.)
незале́жніцкіх (адуш.)
Т. незале́жніцкім незале́жніцкай
незале́жніцкаю
незале́жніцкім незале́жніцкімі
М. незале́жніцкім незале́жніцкай незале́жніцкім незале́жніцкіх

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

незави́симый незале́жны; незале́жніцкі;

незави́симая поли́тика незале́жная (незале́жніцкая) палі́тыка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)