незалежны прыметнік

  1. Самастойны, які не залежыць ад каго-, чаго-н., свабодны.

    • Незалежныя краіны.
    • Н. чалавек.
  2. Які выражае самастойнасць у чым-н.

    • Незалежныя думкі.
    • Трымаць сябе незалежна (прыслоўе).

Незалежны стан — у граматыцы: катэгорыя дзясловаў, якія патрабуюць прамога дапаўнення (напр.: селянін косіць сена).

  • Дзеепрыметнік незалежнага стану.

Незалежна ад таго, што — не з прычыны чаго-н., не ў сувязі з тым што.

  • Паехалі незалежна ад таго, што іх пасылалі.

|| назоўнік: незалежнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

алгебра назоўнік | жаночы род

Раздзел матэматыкі, які вывучае ўласцівасці велічынь, выражаных літарамі, незалежна ад іх лікавага значэння.

|| прыметнік: алгебраічны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

транслітарацыя назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Перадача літар адной пісьменнасці літарамі другой пісьменнасці, незалежна ад іх вымаўлення.

|| прыметнік: транслітарацыйны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

воляй-няволяй, прысл.

Незалежна ад жадання, паняволі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтэрнацыяналізм назоўнік | мужчынскі род

Ідэалогія і палітыка роўнасці і салідарнасці ўсіх народаў незалежна ад нацыянальнай прыналежнасці.

  • Пралетарскі і.

|| прыметнік: інтэрнацыяналістычны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

independently [ˌɪndɪˈpendəntli] adv. незале́жна; самасто́йна; паасо́бку;

They travelled independently. Яны падарожнічалі паасобку.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

індыйцы назоўнік | мужчынскі род

Агульная назва ўсяго карэннага насельніцтва Індыіі незалежна ад нацыянальнай, рэлігійнай і каставай прыналежнасці.

|| жаночы род: індыянка.

|| прыметнік: індыйскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

сілабічны прыметнік | спецыяльны тэрмін

Пра вершаскладанне: заснаваны на захаванні пэўнай колькасці складоў у вершаваным радку незалежна ад націску у словах.

  • Сілабачная сістэма вершаскладання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

apart from that

незале́жна ад гэ́тага, апрача́ гэ́тага

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

безадносны, ‑ая, ‑ае.

Які ацэньваецца, разглядаецца незалежна ад якіх‑н. умоў; абсалютны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)