Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
недаты́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑тыцы, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Той (тая), хто не выносіць жартаў, вольнасці ў адносінах да сябе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Недаты́ка ’незачэпа’ (Жд. 2), ’самалюбівы чалавек’ (Растарг.), літаральна ’чалавек, які не любіць, каб да яго дакраналіся; чалавек, які крыўдзіцца за кожную дробязь’ (Нас.), недоты́ка ’незачэпа’ (ТС), недаты́чка ’неразумны’ (Бяльк.), укр.недоти́ка ’незачэпа’, рус.недот́ыка ’тс’. Ад не датыкаць (‑цца) ’не дакранацца’, параўн. укр.недото́рка, рус.недотро́га ’незачэпа’; значэнне ’неразумны’, магчыма, пад уплывам слоў тыпу недапёка, недацёпа, недаробак і пад. Да ты́каць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
niedotykalski
м.недатыка, нядократка
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Непрыты́ка ’недатыка’ (Мядзв.), параўн. рэдкае ўкр.непритика ’беспрытульны, валацуга’ (Грынч.). Мясцовае ўтварэнне на аснове дзеяслова прытыкацца ’дакранацца’ (гл. тыкаць) па шырока вядомай мадэлі слоў тыпу недатыка, незачэпа, рус.недотрога і г. д.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Нядо́кратка ’сарамлівая’ (Сцяшк. Сл.). Да кратаць ’кранаць, рухаць’ па тыпу недаты́ка ’незачэпа’, рус.недотрога ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
незачэ́па, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Тое, што і недатыка. — Адкуль вы ўзяліся такая? Гм... — ён [камендант] яўна падбіраў патрэбнае слова. — Ну, як бы сказаць? Суровая... незачэпа такая?Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БУЙМІ́НА (Cardamine),
род кветкавых раслін сям. капуставых. Каля 160 відаў. Пашыраны ва ўмераных і цёплых абласцях зямнога шара. На Беларусі на сырых і балоцістых мясцінах трапляюцца 7 дзікарослых відаў, з якіх 3 звычайныя — буйміна лугавая (C. pratensis), горкая (C. amara) і зубчастая (C. dentata) і 4 рэдкія або вельмі рэдкія — буйміна недатыка (C. impatiens), шурпатая (C. hirsuta), звілістая (C. flexuosa) і драбнакветкавая (C. parviflora).
Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным або звілістым галінастым сцяблом. Лісце чаргаванае, перыстае або суцэльнае, прыкаранёвае часта ў разетцы. Кветкі белыя, ружова-белыя або ружовыя ці бледна-фіялетавыя, у верхавінкавых гронках. Плод — моцна сціснуты стручок. Лек., дэкар., харч. і меданосныя расліны; некат. віды ядавітыя для жывёлы.