Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
недасту́пны
1. недосту́пный;
2. непостижи́мый
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
недасту́пны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, да якога нельга наблізіцца, падысці; непрыступны. Белы хорам стаяў недаступнай сцяной, Грозна, думна глядзеў на прыволле.Купала.А сопкі — без дрэў і без траў, А сеткі — амаль недаступныя.Пысін.
2. Такі, да якога цяжка прыступіцца; ганарысты, фанабэрысты. — Зрэшты, .. [Грышка] можа не такі ўжо недаступны, як ты думаеш, — дыпламатычна намякнула Вольга Карпаўна.Вірня.Недаступны да таго таможнік яшчэ з якую хвіліну глядзеў на нас, нібы вырашаў якую складаную праблему.Лынькоў.// Які выказвае ганарыстасць, фанабэрыстасць. Недаступны выгляд.// Строгай натуры (пра жанчын). Дзяўчына перастала засцілаць ложак, выпрасталася, упартая, недаступная.Мележ.
3. Недасяжны з прычыны якіх‑н. абставін, умоў. Недаступнае .. агню, які сцелецца па зямлі, таксама і галлё сасны, бо яно знаходзіцца высока на ствале.Гавеман.// Цяжкі для разумення. Гэта кніга яшчэ недаступная для дзяцей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)