недапе́чаны, -ая, -ае.

1. Не даведзены пячэннем да поўнай гатоўнасці.

Недапечаная бульба.

2. перан. Недастаткова падрыхтаваны да якой-н. працы; малавопытны (разм.).

3. перан. Вялы, бязвольны (разм.).

Н. хлопец.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недапе́чаны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. недапе́чаны недапе́чаная недапе́чанае недапе́чаныя
Р. недапе́чанага недапе́чанай
недапе́чанае
недапе́чанага недапе́чаных
Д. недапе́чанаму недапе́чанай недапе́чанаму недапе́чаным
В. недапе́чаны (неадуш.)
недапе́чанага (адуш.)
недапе́чаную недапе́чанае недапе́чаныя (неадуш.)
недапе́чаных (адуш.)
Т. недапе́чаным недапе́чанай
недапе́чанаю
недапе́чаным недапе́чанымі
М. недапе́чаным недапе́чанай недапе́чаным недапе́чаных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

недапе́чаны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. недапе́чаны недапе́чаная недапе́чанае недапе́чаныя
Р. недапе́чанага недапе́чанай
недапе́чанае
недапе́чанага недапе́чаных
Д. недапе́чанаму недапе́чанай недапе́чанаму недапе́чаным
В. недапе́чаны (неадуш.)
недапе́чанага (адуш.)
недапе́чаную недапе́чанае недапе́чаныя (неадуш.)
недапе́чаных (адуш.)
Т. недапе́чаным недапе́чанай
недапе́чанаю
недапе́чаным недапе́чанымі
М. недапе́чаным недапе́чанай недапе́чаным недапе́чаных

Кароткая форма: недапе́чана.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

недапе́чаны

1. недопечённый;

2. недожа́ренный;

1, 2 см. недапячы́;

3. (о человеке) недотёпа, недоу́мок

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

недапе́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад недапячы.

2. перан.; у знач. прым. Разм. Недастаткова падрыхтаваны да якой‑н. працы; малавопытны. Калі падчас трапіцца які-небудзь крыху недапечаны трактарыст, то мала карысці. Кулакоўскі.

3. перан.; у знач. прым. Разм. Вялы, бязвольны. — Слухай, Андрэй, — сказаў [Тамаш], падышоўшы. — Чаго ты ляжыш? Не выспаўся, ці што? Нешта ты апошнія дні як недапечаны. Што з табою, скажы. Чарнышэвіч. // Прыдуркаваты. Недапечаны хлапец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недапе́чаны кул. nicht ganz usgebacken

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

недопе́ченный недапе́чаны;

недопе́ченный хлеб недапе́чаны хлеб;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зака́лец, -льцу, м.

Сыры, недапечаны слой у хлебе каля ніжняй скарынкі.

Мець закалец на каго (разм.) — затаіць злосць на каго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нявы́печаны, ‑ая, ‑ае.

Недапечаны, сыраваты (пра хлебныя вырабы). Нявыпечаны хлеб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аце́слівы, -ая, -ае (разм.).

1. Пра вязкі, недапечаны, з закальцам хлеб.

А. хлеб.

2. перан. Нясвежы, памяты; неачэсаны.

А. хлопец.

|| наз. аце́слівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)