недагаво́рка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. недагаво́рка недагаво́ркі
Р. недагаво́ркі недагаво́рак
Д. недагаво́рцы недагаво́ркам
В. недагаво́рку недагаво́ркі
Т. недагаво́ркай
недагаво́ркаю
недагаво́ркамі
М. недагаво́рцы недагаво́рках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

недагаво́рка ж. недомо́лвка, недогово́рка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

недагаво́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Няпоўнае выказванне, у якім замоўчваецца што‑н. або маецца намёк на што‑н. — Можаце гаварыць усё, што думаеце, капітан, — прамовіў [Глівіц] як мага мякчэй. — Недагаворкі толькі шкодзяць. Навуменка. У кожным лісце былі намёкі, недагаворкі і шматкроп’і. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недагаво́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад недагаварыць.

2. у знач. наз. недагаво́ранае, ‑ага, н. Тое, што не выказана; недагаворка. Да Міхася зноў прыйшла Таня дагаварыць недагаворанае раніцай. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

innuendo

[,ɪnjuˈendoʊ]

n., pl. -does

недагаво́рка f., інсынуа́цыя f., уско́сны намёк

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)