◎ Недабрата́ ’хвароба; цяжкі душэўны стан’ (Марц.). Ад недабрыцца ’нездаровіцца, нядужыцца’ (пух., З нар. сл.; Сл. ПЗБ), параўн. недобро ’дрэнна (пра адчуванне)’, недобрыцца ’нездаровіцца’ (ТС). Гл. добры.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
тэмперату́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.
Разм. Мець павышаную, высокую тэмпературу цела. Нейкая недабрата пачулася яшчэ з вясны: Марына часам злёгку тэмпературыла, слабела, яе адольвала стома. Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пачу́цца, ‑чуецца; зак.
1. Стаць чутным; загучаць. Недзе празвінела піла, пачуўся стук малаткоў, залязгалі гусеніцы крана. Гурскі. Быццам па сігналу, пачаў сціхаць людскі гоман, і ў цішыні раптам пачулася вуркатанне матора. Карпаў.
2. Разм. Адчуць сябе. Настаўнікі з вялікаю прыемнасцю выкупаліся, папесціўшы голае цела на гарачым пяску прыбярэжжа, асвяжыліся і пачуліся як не трэба лепей. Колас. А ці ёсць гарады, Каб зайшоў і адразу пачуўся, Быццам жыў тут заўжды, А сягоння з дарогі вярнуўся? Лужанін.
3. Разм. Адчуцца, успрыняцца органамі пачуццяў. Нейкая недабрата пачулася яшчэ з вясны: Марына часам злёгку тэмпературыла, слабела, яе адольвала стома. Марціновіч. І сцэна ажыла, — лісты затрапяталі, і ветрык зашумеў у бэзавых кустах, пачуўся нават ружаў пах. Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)