недаба́чыць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. недаба́чу недаба́чым
2-я ас. недаба́чыш недаба́чыце
3-я ас. недаба́чыць недаба́чаць
Прошлы час
м. недаба́чыў недаба́чылі
ж. недаба́чыла
н. недаба́чыла

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

недаба́чыць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. недаба́чу недаба́чым
2-я ас. недаба́чыш недаба́чыце
3-я ас. недаба́чыць недаба́чаць
Прошлы час
м. недаба́чыў недаба́чылі
ж. недаба́чыла
н. недаба́чыла
Дзеепрыслоўе
прош. час недаба́чыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

недаба́чыць

1. сов. не уви́деть, не разгляде́ть, не рассмотре́ть;

2. несов. недови́деть, пло́хо ви́деть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

недаба́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак. і незак.

1. зак., чаго і без дап. Не заўважыць чаго‑н., назіраючы за кім‑, чым‑н. Недабачыць істотнага.

2. незак. Тое, што і недабачваць. [Сузан:] — Я крыху слабы на вочы, недабачу... Пакажыце бліжэй. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недови́деть несов., разг. недаба́чыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неда...

Складаная прыстаўка, якая надае дзеясловам і вытворным ад іх словам значэнне непаўнаты, недастатковасці дзеяння, неадпаведнасці патрэбнай норме, напрыклад: недабачыць, недаесці, недаважыць, недашыць, недабраць, недасеяць, недарабіць, недаацаніць, недаспелы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)