не́гра-аўстрало́ідны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. не́гра-аўстрало́ідны не́гра-аўстрало́ідная не́гра-аўстрало́іднае не́гра-аўстрало́ідныя
Р. не́гра-аўстрало́іднага не́гра-аўстрало́іднай
не́гра-аўстрало́іднае
не́гра-аўстрало́іднага не́гра-аўстрало́ідных
Д. не́гра-аўстрало́іднаму не́гра-аўстрало́іднай не́гра-аўстрало́іднаму не́гра-аўстрало́ідным
В. не́гра-аўстрало́ідны (неадуш.)
не́гра-аўстрало́іднага (адуш.)
не́гра-аўстрало́ідную не́гра-аўстрало́іднае не́гра-аўстрало́ідныя (неадуш.)
не́гра-аўстрало́ідных (адуш.)
Т. не́гра-аўстрало́ідным не́гра-аўстрало́іднай
не́гра-аўстрало́іднаю
не́гра-аўстрало́ідным не́гра-аўстрало́іднымі
М. не́гра-аўстрало́ідным не́гра-аўстрало́іднай не́гра-аўстрало́ідным не́гра-аўстрало́ідных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Рыо-Негра (р.) 9/220

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

РЫ́О-НЕ́ГРА (Río Negro),

1) рака ў Аргенціне, на Пн Патагоніі. Утвараецца ад сутокаў рэк Неўкен і Лімай, якія пачынаюцца ў Андах. Даўж. ад вытоку р. Неўкен каля 1,3 тыс. км, пл. басейна 146 тыс. км². Цячэ па засушлівых раўнінах паўн. Патагоніі, упадае ў Атлантычны ак. Паводка ў пач. лета. Сярэдні расход вады каля 950 м³/с. Суднаходная на асобных участках. На рэках Неўкен і Лімай — ГЭС.

2) Рака ў Уругваі (вытокі ў Бразіліі), левы прыток р. Уругвай. Даўж. каля 500 км, пл. басейна 70,6 тыс. км². Цячэ па раўніннай мясцовасці. Сярэдні расход вады каля 700 м³/с. У сярэднім цячэнні вадасх. Рыо-Негра. ГЭС. Суднаходная ў ніжнім цячэнні (да г. Мерседэс).

т. 13, с. 517

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

не́гр

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. не́гр не́гры
Р. не́гра не́граў
Д. не́гру не́грам
В. не́гра не́граў
Т. не́грам не́грамі
М. не́гру не́грах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

негр негр, род. не́гра м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мула́т, -а, М -ла́це, мн. -ы, -аў, м.

Нашчадак белага чалавека і негра.

|| ж. мула́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. мула́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

НЕГРО́ІДНАЯ РА́СА,

афрыканская галіна экватарыяльнай (негра-аўстралоіднай) расы. Адрозніваецца цёмнай скурай, кучаравымі валасамі, шырокім носам, тоўстымі губамі, прагнатызмам. Пашырана ў Афрыцы на Пд ад Сахары. Тэрмін «Н.р.» зрэдку ўжываецца як сінонім паняцця «экватарыяльная раса».

т. 11, с. 267

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

нямі́ласць, ‑і, ж.

Непрыязнасць, непрыхільныя адносіны да каго‑н. Амерыканскія капіталісты пра негра ўспамінаюць толькі ў тым выпадку, калі ў іх з’яўляецца патрэба ў рабочай сіле, якую можна выкарыстаць за бясцэнак.. Узнагародай жа за ўсё гэта з’яўляецца няміласць. Філімонаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПАТАГО́НІЯ (Patagonia),

прыродная вобласць у Паўд. Амерыцы, на Пд Аргенціны, на Пд ад рэк Рыо-Каларада і Рыо-Негра і на У ад Андаў. Пл. 650 тыс. км. Паверхня — пераважна ступеньчатыя плато, якія ўзвышаюцца ад Атлантычнага ак. на 3 да 2200 м. Клімат умераны, засушлівы. Ападкаў на б.ч. тэрыторыі 150—300 мм за год, на Пд да 600—700 мм. Характэрны моцныя вятры. У П. (прав. Чубут) — полюс холаду Паўд. Амерыкі (абс. мінімум т-ры -33 °C). Рэкі, якія бяруць пачатак у Андах, перасякаюць плато ў глыбокіх каньёнах. Найб. азёры: Наўэль-Уапі, В’едма, Лага-Архенціна і інш. каля падножжа Андаў. Пераважае злакава-хмызняковая паўпустыня, у перадгор’ях Андаў — стэп. Авечкагадоўля. Здабыча нафты і прыроднага газу.

т. 12, с. 177

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПІГА́ЛЬ ((Pigalle) Жан Батыст) (26.1.1714, Парыж — 21.8.1785),

французскі скульптар. Вучыўся (з 1722) у Р.​Ле Ларэна і Ж.​Б.​Лемуана. Працаваў у стылі, пераходным ад ракако да класіцызму. У творчасці спалучаў грамадз. пафас з імкненнем да вострай, часам натуралістычнай праўдзівасці. Аўтар статуй і скульпт. груп на міфалагічныя і алегарычныя тэмы «Меркурый завязвае сандалю» (1774), «Хлопчык з клеткай» (1749) і інш.; бюста калекцыянера Т.​Э.​Дэфрыша і яго слугі негра Поля (каля 1760), надмагілля маршала Марыца Саксонскага (1753—76), грабніцы графа д’Аркур у саборы Нотр-Дам у Парыжы (1771—76), статуі Вальтэра (1776) і інш. Сярод яго вучняў Ж.А.Гудон і Ф.І.Шубін.

Ж.Б.Пігаль. Грабніца графа д’Аркур у саборы Нотр-Дам у Парыжы. 1771—76.

т. 12, с. 347

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)