негато́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. негато́рны негато́рная негато́рнае негато́рныя
Р. негато́рнага негато́рнай
негато́рнае
негато́рнага негато́рных
Д. негато́рнаму негато́рнай негато́рнаму негато́рным
В. негато́рны (неадуш.)
негато́рнага (адуш.)
негато́рную негато́рнае негато́рныя (неадуш.)
негато́рных (адуш.)
Т. негато́рным негато́рнай
негато́рнаю
негато́рным негато́рнымі
М. негато́рным негато́рнай негато́рным негато́рных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

НЕГАТО́РНЫ ІСК (ад лац. actio negotoria іск адмовы) у цывільным праве і працэсе, патрабаванне ўласніка маёмасці да асобы, якая сваімі проціпраўнымі дзеяннямі перашкаджае яму ажыццявіць права карыстання ці распараджэння гэтай маёмасцю. Напр., пад’езд да гаража ўласніка загрувашчаны буд. матэрыяламі суседа. што стварае перашкоду нармальнаму ажыццяўленню правоў уласніка. Зместам Н.і. з’яўляецца: спыненне дзеянняў адказчыка, устараненне парушальнікам сваімі сіламі і сродкамі створаных ім перашкод і забарона іх учынення на будучае. Н.і. можа быць задаволены толькі да таго часу, пакуль працягваецца правапарушэнне або не ліквідаваны яго вынікі; уласнік таксама мае права патрабаваць кампенсацыі нанесеных страт.

А.​П.​Марыкаў.

т. 11, с. 265

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)