не́вус

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. не́вус не́вусы
Р. не́вуса не́вусаў
Д. не́вусу не́вусам
В. не́вус не́вусы
Т. не́вусам не́вусамі
М. не́вусе не́вусах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

РАДЗІ́МЫ ЗНАК, невус, радзімка,

загана развіцця скуры; утварэнне, у састаў якога ўваходзяць невусныя клеткі, што ўтрымліваюць меланіны. Размешчаны часцей на скуры, таксама на слізістых абалонках, кан’юнктыве і ў сасудзістай сятчатцы вока. Зрэдку ў вобласці Р.з. назіраецца рост валасоў. Пры траўмах можа перарадзіцца ў меланому, пры гэтым павялічваецца, ушчыльняецца, мяняе колер.

т. 13, с. 220

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)