неакрэ́слены, -ая, -ае.

1. Дакладна нявызначаны, няпэўны.

Н. час выступлення.

2. Невыразны, няясны.

Неакрэсленыя вяршыні гор.

|| наз. неакрэ́сленасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неакрэ́слены

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. неакрэ́слены неакрэ́сленая неакрэ́сленае неакрэ́сленыя
Р. неакрэ́сленага неакрэ́сленай
неакрэ́сленае
неакрэ́сленага неакрэ́сленых
Д. неакрэ́сленаму неакрэ́сленай неакрэ́сленаму неакрэ́сленым
В. неакрэ́слены (неадуш.)
неакрэ́сленага (адуш.)
неакрэ́сленую неакрэ́сленае неакрэ́сленыя (неадуш.)
неакрэ́сленых (адуш.)
Т. неакрэ́сленым неакрэ́сленай
неакрэ́сленаю
неакрэ́сленым неакрэ́сленымі
М. неакрэ́сленым неакрэ́сленай неакрэ́сленым неакрэ́сленых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

неакрэ́слены

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. неакрэ́слены неакрэ́сленая неакрэ́сленае неакрэ́сленыя
Р. неакрэ́сленага неакрэ́сленай
неакрэ́сленае
неакрэ́сленага неакрэ́сленых
Д. неакрэ́сленаму неакрэ́сленай неакрэ́сленаму неакрэ́сленым
В. неакрэ́слены (неадуш.)
неакрэ́сленага (адуш.)
неакрэ́сленую неакрэ́сленае неакрэ́сленыя (неадуш.)
неакрэ́сленых (адуш.)
Т. неакрэ́сленым неакрэ́сленай
неакрэ́сленаю
неакрэ́сленым неакрэ́сленымі
М. неакрэ́сленым неакрэ́сленай неакрэ́сленым неакрэ́сленых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

неакрэ́слены неопределённый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неакрэ́слены, ‑ая, ‑ае.

1. Дакладна нявызначаны, няпэўны. Далёкая і адказная камандзіроўка за тысячы кіламетраў зноў адрывала.. [Карніцкага] ад сям’і на неакрэслены час. Паслядовіч. Асабовая форма 1‑ай асобы множнага ліку абазначае дзеянне вялікай групы, неакрэсленай множнасці, у якую можа ўваходзіць і той, хто гаворыць. Граматыка.

2. Невыразны, няясны. Для [Кузьмы Чорнага] паняцце Радзіма не была чымсьці абстрактным, неакрэсленым, адасобленым ад чалавека. Кудраўцаў. // Які нічога не выяўляе, не выказвае. Неакрэслены жэст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

УЯ́ЎНЫ ЛІК,

лік выгляду z = x + iy, дзе x і y — сапраўдныя лікі і y ≠ 0, i — уяўная адзінка — камплексны лік, які не з’яўляецца сапраўдным. Чыста У.л. (часам У.л.) — лік віду iy. Тэрмін «У.л.» узнік, калі гэтыя лікі былі ва ўжытку, аднак сэнс іх быў неакрэслены.

т. 16, с. 298

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Пахітлівы ’хісткі, неакрэслены; блытанны’ (Гарб.). Да хіліць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

fuzzy [ˈfʌzi] adj.

1. неакрэ́слены; невыра́зны; цьмя́ны ( пра гук, адлюстраванне і г.д.)

2. пушы́сты (пра валасы, шэрсць)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

бясфо́рменны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае выразна акрэсленай формы. Па берагах канала ляжалі высокія бясформенныя груды рудой балотнай зямлі. Краўчанка. У такія светлыя ночы на моры ходзяць бясформенныя, розных памераў цені. Кулакоўскі. // перан. Невыразным няясны, неакрэслены.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

únbestimmt a

1) неазнача́льны;

der ~e Artíkel неазнача́льны арты́кль

2) неакрэ́слены, няпэўны, цьмя́ны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)