НЕАДО́ЛЬНАЯ СІ́ЛА, форс-мажор (лац. vis major, франц. force majeure) у праве, падзеі, надзвычайныя абставіны, якія не могуць быць прадугледжаны, прадухілены або ліквідаваны якімі-н. мерамі. Да Н.с. ў заканадаўстве і дагаворнай практыцы адносяць стыхійныя бедствы (напр., землетрасенні, навадненні) і інш. непрадбачаныя і непазбежныя абставіны. У выніку Н.с. адзін з бакоў у цывільна-прававых адносінах міжвольна становіцца прычынай страт другому. У такой сітуацыі Н.с. з’яўляецца акалічнасцю, якая вызваляе ад адказнасці.

Э.​І.​Кузьмянкова.

т. 11, с. 253

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

неадо́льны, -ая, -ае.

Які цяжка, немагчыма пераадолець; магутны.

Неадольная сіла.

|| наз. неадо́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наркама́нія, -і, ж.

Хваравітая, часам неадольная цяга да сістэматычнага ўжывання наркотыкаў, што прыводзіць да цяжкіх парушэнняў фізічных і псіхічных функцый арганізма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неадо́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. неадо́льны неадо́льная неадо́льнае неадо́льныя
Р. неадо́льнага неадо́льнай
неадо́льнае
неадо́льнага неадо́льных
Д. неадо́льнаму неадо́льнай неадо́льнаму неадо́льным
В. неадо́льны (неадуш.)
неадо́льнага (адуш.)
неадо́льную неадо́льнае неадо́льныя (неадуш.)
неадо́льных (адуш.)
Т. неадо́льным неадо́льнай
неадо́льнаю
неадо́льным неадо́льнымі
М. неадо́льным неадо́льнай неадо́льным неадо́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

неадо́льны

прыметнік, адносны

insurmountable [ˌɪnsəˈmaʊntəbl] adj. fml неадо́льны; неперамо́жны;

an insurmountable obstacle неадо́льная перашко́да

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ДАЛІ́ЛА, Даліда,

у біблейскай міфалогіі філістымлянка, каханка стараж.-яўр. героя Самсона. Выведаўшы, што неадольная сіла Самсона ў яго валасах, усыпіла юнака, загадала астрыгчы яму валасы, а пасля выдала Самсона ворагам-філістымлянам. На міф пра Д. і Самсона напісаны карціны А.​Мантэнья, А.​Джэнтылескі, опера К.​Сен-Санса і інш.

т. 6, с. 19

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

неустрани́мый неадхі́льны; (непреодолимый) неадо́льны, неперамо́жны; (неизбежный) неміну́чы;

неустрани́мое препя́тствие неадо́льная перашко́да.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

steam roller

1) паравы́ като́к

2) informal неадо́льная сі́ла

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

спя́чка, -і, ДМ -чцы, ж.

1. У некаторых жывёл (мядзведзяў, барсукоў, кажаноў і інш.): стан паніжанай жыццядзейнасці, падобны на сон.

Зімняя с.

Залегчы ў спячку.

2. Неадольная санлівасць (разм.).

3. перан. Стан душэўнага здранцвення, бяздзейнасць, пасіўнасць.

|| прым. спя́чачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)