неадкла́днасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. неадкла́днасць
Р. неадкла́днасці
Д. неадкла́днасці
В. неадкла́днасць
Т. неадкла́днасцю
М. неадкла́днасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

неадкла́днасць ж.

1. неотло́жность;

2. незамедли́тельность, сро́чность;

1, 2 см. неадкла́дны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неадкла́днасць, ‑і, ж.

Уласцівасць неадкладнага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неадкла́днасць ж. Únaufschíebbarkeit f -, Drínglichkeit f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

неадкла́дны, -ая, -ае.

Які нельга адкласці; тэрміновы.

Н. рамонт.

Неадкладная дапамога.

|| наз. неадкла́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неотло́жность неадкла́днасць, -ці ж., безадкла́днасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Drínglichkeit f - неадкла́днасць, тэрміно́васць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

паспе́шлівасць ж. Éile f -, Hast f -; Vóreiligkeit f - (непатрэбная); Hástigkeit f -; Drínglichkeit f - (неадкладнасць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

З’Е́ЗДЫ ВО́ІНАЎ-БЕЛАРУ́САЎ.

Адбыліся ў кастр.—снеж. 1917 у арміях, акругах, на франтах па ініцыятыве Вялікай беларускай рады (ВБР). Пачаткам З.в.-б. стаў з’езд Зах. фронту 31.10—6.11.1917 у Мінску, на якім прысутнічалі таксама прадстаўнікі 12-й арміі, Балт. флоту і Румынскага фронту. З’езд выказаўся за аўтаномію Беларусі ў складзе Рас. рэспублікі, падтрымаў арг-цыю бел. краёвай улады ў асобе ВБР. Адзначыў неадкладнасць стварэння бел. нац. войска для забеспячэння цэласнасці і непадзельнасці Беларусі, выпрацаваў канцэпцыю яго арганізацыі. Пастанавіў стварыць Цэнтральную беларускую вайсковую раду (ЦБВР), абраў Часовую ЦБВР і яе выканком на чале з С.​А.​Рак-Міхайлоўскім, які ўвайшоў у выканком ВБР. Прызнаў неабходным стварыць пры ЦБВР рэд., агітац., фін., гаспадарскую і культ.-асв. камісіі, бюро арг-цыі бел. войска. Выказаўся за бязвыкупную перадачу ўсіх зямель працоўнаму народу. Прызнаў неабходным арг-цыю ун-та, с.-г. і політэхн. ін-таў, інш. навуч. устаноў. Прыняў рэзалюцыю з патрабаваннем міру без анексій і кантрыбуцый, удзелу бел. дэлегацыі на мірнай канферэнцыі. Аналагічныя рашэнні прынялі з’езды Паўн. (ліст., Віцебск), Паўд.-Зах. (снеж., Кіеў), Румынскага (снеж., Адэса) франтоў. Рэзалюцыі франтавых З.в.-б. падтрымалі армейскія (8-й арміі, 3-га Сібірскага арм. корпуса) і акруговыя (Зах. ваен. акругі, Петраградскага гарнізона) з’езды.

В.​А.​Савіцкі.

т. 7, с. 51

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сро́чность

1. тэрміно́васць, -ці ж.;

2. (поспешность) спе́шнасць, -ці ж., тэрміно́васць, -ці ж.; (неотложность) неадкла́днасць, -ці ж.;

что за сро́чность? што за спе́шнасць?;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)