1. Чалавек, заняты работай; працаўнік. І на жніве, і на малацьбе паказаў [старшыня] аднавяскоўцам тое ўмельства хлебароба, якое жыве, не памірае ў сэрцы добрага работніка праз доўгія гады.Бялевіч.Дзед Баўтрук работнік сумленны. Гарачкі ў рабоце не пароў, а рабіў паважна, але гладка і акуратна.Колас.// Той, хто можа выконваць работу, працаваць. «Які з цябе работнік, — гаварылі гаспадары. — Вецер свісне, дык упадзеш».Бядуля.
2.чаго або які. Той, хто пастаянна працуе дзе‑н., прафесійна займаецца якой‑н. дзейнасцю. Партыйны работнік. Работнікі сельскай гаспадаркі. Работнікі друку. □ Работнікі музея любоўна захоўваюць усё, што звязана з жыццём Леніна.«Звязда».Работнік літаратуры і мастацтва нямала і нядрэнна расказалі аб подзвігах і героях фронту і тылу.Брыль.
3. Той, хто абслугоўвае каго‑н. сваёй працай. Наняць работніка. □ [Бародзіч:] — Мы не проста чужыя, панятыя работнікі, мы робім .. самі на сябе.Чорны.Забегаліся вятры — служакі-гаротнікі: Ніхто не ідзе да зімы ў работнікі.Тармола.//Наёмны сельскагаспадарчы рабочы; парабак. — На лішняга работніка грошай у мяне няма, а падсвінкі аж зямлю грызуць ад голаду...Бажко.
•••
Наменклатурны работнік — работнік, які значыцца ў спісе кіруючых асоб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Рабо́тнік ’рабочы, працаўнік’ (Гарэц., Шат., Стан.). Вытворнае ад работа (гл.), параўн. робо́тны ’працавіты, старанны’ (ТС). Не выключана запазычанне праз польск.robotnik ’наёмны працаўнік’ (Віткоўскі, Зб. Русэку, 247) з чэш.robotník ’тс’ (параўн. Басай, Сяткоўскі, SFPS, 14, 5). Гл. таксама Станкевіч, Зб. тв., 1, 32.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рабо́чы¹, -ага, мн. -ыя, -ых, м.
Наёмныработнік, які займаецца вытворчай працай.
Высокакваліфікаваны р.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
wage-earner[ˈweɪdʒˌɜ:nə]n.
1.рабо́тнік; наёмны рабо́чы
2. кармі́цель; кармі́целька (у сям’і)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
МЕ́НЕДЖЭР (англ. manager кіраўнік),
спецыяліст па кіраванні, прафесійны кіраўнік. Звычайна наёмныработнік, які прыцягваецца да кіраўніцкай дзейнасці па кантракце. Асн. патрабаванні да М. — валоданне метадамі і сродкамі кіравання калектывам, каардынацыі дзейнасці работнікаў у прац. працэсе, веданне асноў псіхалогіі, сацыялогіі, арганізацыі вытв-сці і інш. (гл.Менеджэрызм).