нашы́льнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. нашы́льнік нашы́льнікі
Р. нашы́льніка нашы́льнікаў
Д. нашы́льніку нашы́льнікам
В. нашы́льнік нашы́льнікі
Т. нашы́льнікам нашы́льнікамі
М. нашы́льніку нашы́льніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нашы́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Частка збруі — шырокі рэмень ад хамута да пярэдняга канца дышля.

Н. даўгаваты, трэба падкараціць.

|| прым. нашы́льнічны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нашы́льнік м. наши́льник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нашы́льнік, ‑а, м.

Частка збруі — рэмень ад хамута да пярэдняга канца дышля. Вось і сёння коней вывелі са стойлаў і пачалі запрагаць. Дзядзька Васіль зачапіў пастронкі, а Міша паклаў на дышаль нашыльнікі. Дайліда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нашы́льнік ’частка збруі — рэмень ад хамута да пярэдняга канца дышля’ (ТСБМ), укр. наши́льник ’тс’, рус. наши́льник ’назвы розных частак збруі’. Запазычана з польск. naszelnik ’тс’ яшчэ ў старабеларускі перыяд, параўн. ст.-бел. нашельникъ, нашилникъ, нашыльникъ ’частка збруі’ (з 1631 г., Булыка, Лекс. запазыч., 121), а праз беларускую — у рускую, дзе, як і ў іншых усходнеславянскіх, магло зблізіцца з шы́ла (гл. Фасмер, 3, 52); для беларускага і ўкраінскага тэрмінаў больш верагодны ўплыў назоўніка шыя (шия), параўн. нашы́йнік ’ашыйнік’, а таксама чэш. nášijek ’ланцуг ад хамута да дышля’, якое Махэк₂ (391) лічыць зыходным для чэш. nášijk, славац. nášelník, польск. naszelnik і ўсходнеславянскіх слоў (< *našijьnikъ) з ад’ідэацыяй да чэш. šle, польск. szla, szelka, бел. шляя́ (гл.) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наши́льник нашы́льнік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)