нача́льнікаў

прыметнік, прыналежны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нача́льнікаў нача́льнікава нача́льнікава нача́льнікавы
Р. нача́льнікавага нача́льнікавай
нача́льнікавае
нача́льнікавага нача́льнікавых
Д. нача́льнікаваму нача́льнікавай нача́льнікаваму нача́льнікавым
В. нача́льнікаў (неадуш.)
нача́льнікавага (адуш.)
нача́льнікаву нача́льнікава нача́льнікавы (неадуш.)
нача́льнікавых (адуш.)
Т. нача́льнікавым нача́льнікавай
нача́льнікаваю
нача́льнікавым нача́льнікавымі
М. нача́льнікавым нача́льнікавай нача́льнікавым нача́льнікавых

Крыніцы: prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нача́льнікаў, ‑ава.

Які належыць начальніку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Інстытут земскіх начальнікаў 6/71

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

нача́льнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. нача́льнік нача́льнікі
Р. нача́льніка нача́льнікаў
Д. нача́льніку нача́льнікам
В. нача́льніка нача́льнікаў
Т. нача́льнікам нача́льнікамі
М. нача́льніку нача́льніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

саслужы́вец, ‑жыўца, м.

Той, хто працуе, служыць з кім‑н. у адным месцы, установе і пад. [Я] адшукала будоўлю, дзе працуе зямляк, яго самога, ягоных начальнікаў і саслужыўцаў. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КВЕБЕ́КСКІЯ КАНФЕРЭ́НЦЫІ 1943, 1944,

нарады прэзідэнта ЗША Ф.​Рузвельта і прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі У.​Чэрчыля ў г. Квебек (Канада) у 2-ю сусв. вайну. 1-я К.к. адбылася 14—24.8.1943 пры ўдзеле начальнікаў штабоў ЗША і Вялікабрытаніі. Бакі пацвердзілі свае намеры адкрыць другі фронт у Еўропе (Францыя) не раней як у маі 1944, заключылі сакрэтнае пагадненне аб англа-амер. супрацоўніцтве ў галіне стварэння атамнай бомбы, абмеркавалі пытанні аб дыпламат. прызнанні франц. К-та нац. вызвалення, пра ўмовы капітуляцыі Італіі і інш. 2-я К.к. праходзіла 11—16.9.1944 пры ўдзеле міністра фінансаў ЗША Г.​Моргентау, міністра замежных спраў Вялікабрытаніі Э.​Ідэна і Аб’яднанай групы начальнікаў штабоў. Бакі вырашылі пасля вызвалення Італіі ад ням.-фаш. войск развіваць наступленне на Трыест і Вену, выказаліся за актывізацыю ваен. дзеянняў супраць Японіі, абмяркоўвалі план расчлянення Германіі і інш.

т. 8, с. 214

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЛАДО́ЎСКАЯ ВЕРХНЕПАЛЕАЛІТЫ́ЧНАЯ КУЛЬТУ́РА, сярэдне днястроўская культура,

археалагічная культура насельніцтва, што жыло ў бас. сярэдняга Днястра і р. Прут 30—10 тыс. г. назад. Назва ад шматслойных стаянак каля в. Маладова ў Чарнавіцкай вобл. Украіны. Насельніцтва займалася паляваннем на паўн. аленя, маманта, шарсцістага насарога і інш., збіральніцтвам. Жыло на стаянках у часовых буданападобных жытлах, вырабляла крамянёвыя вастрыі з краявой рэтушшу, скрабкі з двухбаковай апрацоўкаю, пласцінкі з прытупленым краем, касцяныя наканечнікі, дзяржанні, лашчылы, т.зв. «жэзлы начальнікаў».

А.​В.​Іоў.

т. 9, с. 556

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

страка́тасць, ‑і, ж.

1. Рознакаляровасць, пярэстасць. Прывольныя лугі вабяць сваім раздоллем, прыгожасцю, цудоўнай стракатасцю колераў і размаітасцю пахаў. Асіпенка.

2. перан. Разнароднасць. Назвы пасад воінскіх начальнікаў адлюстроўваюць тую лексічную стракатасць, якая з’явілася вынікам сутыкнення славянскай і заходнееўрапейскай сістэм у арганізацыі вайсковай справы. Гіст. лекс. бел. мовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГУБЕ́РНСКІЯ ПА СЯЛЯ́НСКІХ СПРА́ВАХ УСТАНО́ВЫ,

мясцовыя кіруючыя органы па правядзенні ў жыццё сялянскай рэформы 1861 у Рас. імперыі. Утвораны неўзабаве пасля адмены прыгону. Разбіралі скаргі на дзеянні міравых пасрэднікаў і пав. міравых з’ездаў, зацвярджалі добраахвотныя пагадненні паміж памешчыкамі і сялянамі аб памяншэнні памераў надзелу, павышалі або паніжалі сял. павіннасці і інш. Падпарадкоўваліся непасрэдна міністру ўнутр. спраў. З утварэннем у 1889 у большасці губерняў Расіі інстытута земскіх участковых начальнікаў гэтым установам нададзены і суд. функцыі. У такой кампетэнцыі захоўваліся да Кастр. рэвалюцыі.

В.​П.​Панюціч.

т. 5, с. 517

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«КОНТРРЭФО́РМЫ»,

заканадаўчыя пераўтварэнні ў Расійскай імперыі ў 1880 — пач. 1890-х г., накіраваныя на абмежаванне і перагляд бурж. рэформ 1860—70-х г., на ўмацаванне ўлады самадзяржаўя і дваран. 27.8.1882 прыняты часовыя правілы аб друку, якія ўводзілі т. зв. «карную цэнзуру». У 1884 новы універсітэцкі статут скасаваў аўтаномію ВНУ. У 1885 заснаваны Дваранскі зямельны банк з мэтай падтрымкі дваранскага землеўладання. У 1886 уведзены абмежаванні сямейных падзелаў для сялян і закон аб найме с.-г. рабочых. У 1887 павышаны цэнз для выбрання прысяжных засядацеляў у судзе. Цыркуляр ад 18.7.1887 аднавіў у пачатковых і сярэдніх школах саслоўныя прынцыпы. 12.7.1889 прыняты закон аб земскіх начальніках, скасаванні ін-та міравых судоў і ўстанаўленні кантролю павятовых прадвадзіцеляў дваранства над павятовымі з’ездамі земскіх начальнікаў. У 1889 з вядзення суда прысяжных забраны шэраг судовых спраў (асабліва тых, якія датычылі супраціўлення ўладам) і абмежавана публічнасць судоў. 12.6.1890 ўведзены саслоўныя курыі для выбаршчыкаў, сяляне былі пазбаўлены права непасрэднага выбару земскіх гласных. Законам ад 11.6.1892 ніжэйшыя слаі выключаны з гарадскіх выбаршчыкаў. На Беларусі, дзе ў сувязі з паўстаннем 1863—64 дзейнічаў рэжым выключных законаў, «К.» ўводзіліся пазней і з істотнымі адступленнямі. Напр., суд прысяжных і судовыя статуты тут ўведзены ў 1883, ін-т земскіх начальнікаў — у 1900 і толькі ў Магілёўскай, Віцебскай і Мінскай губ. Земскае палажэнне 1890 наогул не было пашырана На Беларусь.

М.​А.​Сакалова.

т. 8, с. 410

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)