нацэ́ліцца, -люся, -лішся, -ліцца; зак.

1. Навесці зброю на цэль; прыцэліцца.

2. перан. Падрыхтавацца, сабрацца што-н. зрабіць.

Н. ў паездку.

|| незак. нацэ́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нацэ́ліцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. нацэ́люся нацэ́лімся
2-я ас. нацэ́лішся нацэ́ліцеся
3-я ас. нацэ́ліцца нацэ́ляцца
Прошлы час
м. нацэ́ліўся нацэ́ліліся
ж. нацэ́лілася
н. нацэ́лілася
Загадны лад
2-я ас. нацэ́лься нацэ́льцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час нацэ́ліўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нацэ́ліцца сов.

1. наце́литься, прице́литься;

2. перен. наце́литься

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нацэ́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

1. Навесці зброю на цэль; прыцэліцца. Я аблакаціўся на камень, каб быў упор, спакойна нацэліўся і стрэліў. Шамякін. // Накіраваць што‑н. на каго‑, што‑н. Стары.. падняў галаву, нацэліўся позіркам на мае рукі. Ракітны. Дастаў мой спадарожнік фотаапарат з чамаданчыка, нацэліўся на.. домікі, а пасля ўздыхнуў, безнадзейна махнуўшы рукою. Бялевіч.

2. перан. Падрыхтавацца, сабрацца што‑н. зрабіць. Запрыкмеціўшы, што я ўпотай пачаў збіраць свае рэчы, дзядзька Харытон паклікаў мяне ў канюшню, пасадзіў на парозе, памаўчаў і запытаўся: — У дарогу, значыцца, нацэліўся? Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нацэ́ліцца

1. zelen vi (у каго-н., што-н. nach D);

2. перан. (сабрацца зрабіць што-н.) sich (D) ein Ziel stcken; lssteuern аддз. vi (s) (на што-н. auf A)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

наце́литься нацэ́ліцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прице́литься прям., перен. прыцэ́ліцца; нацэ́ліцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нацэ́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да нацэліцца.

2. Зал. да нацэльваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наме́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак.

1. з інф. Займець намер што-н. зрабіць.

Н. паехаць на экскурсію.

2. Нацэліцца, замахнуцца.

Н. сякерай для ўдару.

|| незак. наме́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

wycelować

зак. прыцэліцца, нацэліцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)