нацы́сцкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нацы́сцкі нацы́сцкая нацы́сцкае нацы́сцкія
Р. нацы́сцкага нацы́сцкай
нацы́сцкае
нацы́сцкага нацы́сцкіх
Д. нацы́сцкаму нацы́сцкай нацы́сцкаму нацы́сцкім
В. нацы́сцкі (неадуш.)
нацы́сцкага (адуш.)
нацы́сцкую нацы́сцкае нацы́сцкія (неадуш.)
нацы́сцкіх (адуш.)
Т. нацы́сцкім нацы́сцкай
нацы́сцкаю
нацы́сцкім нацы́сцкімі
М. нацы́сцкім нацы́сцкай нацы́сцкім нацы́сцкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нацы́сцкі наци́стский

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нацы́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нацызму, нацыста.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нацы́сцкі гіст. Názi-, nazístisch

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

нацы́зм, -у, м.

Нямецкі фашызм.

Не дапусціць адраджэння нацызму.

|| прым. нацы́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нацы́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Прыхільнік нацызму.

|| ж. нацы́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. нацы́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наци́стский нацы́сцкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

nazistowski

[nacystowski/naz-istowski] нацысцкі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

РЭ́ЙНСКАЯ ДЭМІЛІТАРЫЗАВА́НАЯ ЗО́НА Існавала ў 1919—36. Устаноўлена пасля 1-й сусв. вайны паводле Версальскага мірнага дагавора 1919

(гл. таксама карту да гэтага арт.),

ахоплівала тэр. Германіі на левым беразе р. Рэйн і паласу шырынёй 50 км на яе правым беразе. У зоне забаранялася размяшчаць герм. войскі, будаваць ваен. ўмацаванні і г.д. Яе мірны статус пацверджаны Лакарнскімі дагаворамі 1925. У сак. 1936 нацысцкі ўрад А.​Гітлера абвясціў пра аднаўленне поўнага суверэнітэту Германіі над Р.д.з. і ўвёў туды войскі, што прывяло да ліквідацыі зоны ў парушэнне ўмоў Версальскага і Лакарнскіх дагавораў. Пасля поспеху гэтай акцыі нацысты распачалі падрыхтоўку да аншлюсу Аўстрыі.

т. 13, с. 566

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАВЕНСБРУ́К (Ravensbrück),

нацысцкі канцэнтрацыйны лагер у Германіі ў 2-ю сусв. вайну. Існаваў у 1939—45 каля г. Фюрстэнберг (цяпер тэр. б. лагера ў межах горада). Напачатку прызначаўся для зняволення ням. жанчын-антыфашыстак, з 1940 міжнар. жаночы канцлагер, у 1941 побач пабудаваны канцлагер для мужчын. Тут адначасова знаходзілася да 35 тыс. вязняў. Іх праца эксплуатавалася на патрэбы ваен. з-даў Сіменса і спец. прадпрыемстваў СС. У 1942—44 нацысты праводзілі над вязнямі злачынныя мед. эксперыменты. У лагеры дзейнічалі антыфаш. групы Супраціўлення. Усяго праз лагер прайшло 132—135 тыс. жанчын і дзяцей 23 нацыянальнасцей; знішчана 92—93 тыс. жанчын і дзяцей, 1617 мужчын. Ацалелыя 23—40 тыс. вязняў вызвалены сав. войскамі 30.4—1.5.1945. У 1959 на тэр. б. лагера створаны мемарыяльны музей і ўстаноўлены манумент ахвярам нацысцкага тэрору.

А.​С.​Клімовіч.

т. 13, с. 191

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)