наце́шыцца, -шуся, -шышся, -шыцца; зак., кім-чым, з каго-чаго і без дап.

1. Зведаць задавальненне; парадавацца, пацешыцца ўволю.

Не нацешыцца з дачкі.

2. Зведаць асалоду ўзаемнага кахання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наце́шыцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. наце́шуся наце́шымся
2-я ас. наце́шышся наце́шыцеся
3-я ас. наце́шыцца наце́шацца
Прошлы час
м. наце́шыўся наце́шыліся
ж. наце́шылася
н. наце́шылася
Загадны лад
2-я ас. наце́шся наце́шцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час наце́шыўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

наце́шыцца сов.

1. (кім, чым, з каго, чаго і без дап.) нате́шиться (кем, чем и без доп.); нара́доваться (на кого, что, кому, чему и без доп.);

дзіця́ ~шылася ца́цкай — ребёнок нате́шился игру́шкой;

ма́ці не н. з сы́на — мать не нара́дуется на сы́на;

2. (удовлетвориться взаимной любовью) намилова́ться;

3. наслади́ться;

н. жыццём — наслади́ться жи́знью

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наце́шыцца, ‑шуся, ‑шышся, ‑шыцца; зак., кім-чым, з каго-чаго і без дап.

1. Зведаць задавальненне; парадавацца, пацешыцца ўволю. Андрэева маці — знясіленая, хворая старая, якая рэдка калі злазіла з печы, — не магла нацешыцца з сына і нявесткі. Хадкевіч. Спаткаўшыся, сябрукі не маглі адзін з другога нацешыцца, успамінаючы даўно мінулае, перажытае. Ядвігін Ш.

2. Зведаць асалоду ўзаемнага кахання. — Не нацешыліся, не намілаваліся яшчэ, а ўжо, бедная [Гэлька], удавіца. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наце́шыцца

1. (нарадавацца) viel Vergnügen háben (кім-н., чым-н. an D);

2. (насмяяцца) viel láchen (з каго-н., чаго-н. über A), verláchen vt, zur Genüge láchen (über A)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

нацалава́цца, -лу́юся, -лу́ешся, -лу́ецца; -лу́йся; зак.

Нацешыцца ўволю пацалункамі.

Даганяючы, не нацалуешся (прымаўка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нате́шиться наце́шыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

понате́шиться сов., разг. наце́шыцца, паце́шыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

nacieszyć się

зак. нацешыцца, нарадавацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zblazować się

зак. нацешыцца; здаволіцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)