Нахімаўскае вучылішча 2/554; 7/447

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

НАХІ́МАЎСКАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧА,

сярэдняя спецыялізаваная навуч. ўстанова ў Расіі з ваенна-марской накіраванасцю навучання і выхавання. Дае агульную сярэднюю адукацыю і рыхтуе да паступлення ў вышэйшае ваенна-марское вучылішча. Ствараліся з 1943 у Ленінградзе, Рызе, Тбілісі. З 1955 дзейнічае Н.в. ў С.-Пецярбургу. Прымаюцца юнакі ва ўзросце 15—16 гадоў, якія маюць няпоўную сярэднюю адукацыю. Тэрмін навучання 2 гады.

т. 11, с. 218

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

нахі́маўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нахі́маўскі нахі́маўская нахі́маўскае нахі́маўскія
Р. нахі́маўскага нахі́маўскай
нахі́маўскае
нахі́маўскага нахі́маўскіх
Д. нахі́маўскаму нахі́маўскай нахі́маўскаму нахі́маўскім
В. нахі́маўскі (неадуш.)
нахі́маўскага (адуш.)
нахі́маўскую нахі́маўскае нахі́маўскія (неадуш.)
нахі́маўскіх (адуш.)
Т. нахі́маўскім нахі́маўскай
нахі́маўскаю
нахі́маўскім нахі́маўскімі
М. нахі́маўскім нахі́маўскай нахі́маўскім нахі́маўскіх

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нахі́маўскі, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з іменем рускага флатаводца Нахімава. Нахімаўскае вучылішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нахи́мовский нахі́маўскі;

нахи́мовское учи́лище нахі́маўскае вучы́лішча.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ДЗМІ́ТРЫЕЎ (Аляксандр Іванавіч) (14.10.1878, С.-Пецярбург — 2.12.1959),

рускі архітэктар і інжынер. Акад. архітэктуры (1912). Скончыў Ін-т грамадзянскіх інжынераў (1900) і арх. аддзяленне АМ (1903) у Пецярбургу. Аўтар збудаванняў, выкананых у гіст. стылі: Нахімаўскае вучылішча (б. Вучылішчны дом Пятра I, 1908—12) у Пецярбургу, Дом упраўлення Паўд. чыгункі (1908—10), Палац культуры чыгуначнікаў (б. Палац рабочага, 1931—32) у Харкаве, праектаў тыпавых будынкаў для раёнаў Крайняй Поўначы (1948—59) і інш.

т. 6, с. 124

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАХІ́МАЎ Павел Сцяпанавіч [5.7.1802, с. Гарадок (б.с. Гарадок на тэр. сучаснага Вяземскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 12.7.1855], расійскі флатаводзец. Адмірал (1855). Скончыў Марскі кадэцкі корпус (1818), служыў на Балт. флоце. Удзельнік кругасветнага плавання на фрэгаце «Крэйсер» пад камандаваннем М.П.Лазарава (1822—25), Наварынскай бітвы 1827, рус.-тур. вайны 1828—29. Камандаваў фрэгатам «Палада» (з 1829), потым на Чарнаморскім флоце лінейным караблём «Сілістрыя» (з 1834), брыгадай караблёў (з 1845), флоцкай дывізіяй (з 1852). У Крымскую вайну 1853—56 разграміў гал. сілы тур. флоту ў Сінопскай бітве 1853, адзін з кіраўнікоў Севастопальскай абароны 1854—55лют. 1855 камандзір Севастопальскага порта і ваен. губернатар). 10.7.1855 смяротна паранены на Малахавым кургане. Помнік у Севастопалі (з 1959) і бюст у Вязьме (з сярэдзіны 1990-х г.). У СССР у 1944—91 існавалі ваен. ўзнагароды — ордэн Н. 1-й і 2-й ступеняў і медаль Н. Імем Н. названы шэраг баявых караблёў сав. і рас. ВМФ. З 1955—56 у С.-Пецярбургу дзейнічае Нахімаўскае вучылішча.

Літ.:

Адмирал Нахимов: Док. и очерки. Калининград, 1997.

П.С.Нахімаў.

т. 11, с. 218

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)