нахілі́цца, -хілю́ся, -хі́лішся, -хі́ліцца; зак.

Прыняць нахільнае становішча; схіліцца набок; нагнуцца.

Нахіліліся да зямлі.

|| незак. нахіля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. нахіле́нне, -я, н. і нахі́л, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нахілі́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. нахілю́ся нахі́лімся
2-я ас. нахі́лішся нахі́ліцеся
3-я ас. нахі́ліцца нахі́ляцца
Прошлы час
м. нахілі́ўся нахілі́ліся
ж. нахілі́лася
н. нахілі́лася
Загадны лад
2-я ас. нахілі́ся нахілі́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час нахілі́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нахілі́цца сов. наклони́ться; накрени́ться;

дзяўчы́на ~лася да ба́цькі — де́вушка наклони́лась к отцу́;

дрэ́ва ~лася да са́май зямлі́ — де́рево наклони́лось к са́мой земле́;

ка́тэр мо́цна ~лі́ўся — ка́тер си́льно накрени́лся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нахілі́цца, ‑хілюся, ‑хілішся, ‑хіліцца; зак.

Прыняць нахільнае становішча, пахіліцца набок; нагнуцца. Шулы ў варотах абселі і нахіліліся. Галавач. Дзяўчына раптам нахілілася да бацькі, узяла за руку і заглянула ў вочы. Шамякін. На пагорках і паўднёвых схілах пабялела жыта, нахілілася долу важкімі калоссямі. Асіпенка. // Прыгнуць, нагнуць верхнюю частку тулава ўперад. Камандзір ступіў да дзвярэй, нахіліўся і нырнуў у цемру. Новікаў. Бацюня нахіліўся над чалавекам, які стагнаў. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нахілі́цца sich nigen, sich (neder)bugen; sich bücken (толькі пра чалавека);

нахілі́цца над кім-н., чым-н. sich über j-n, über etw. (A) (neder)bugen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пахілі́цца, -хілю́ся, -хі́лішся, -хі́ліцца; зак.

1. Нахіліцца, нагнуцца.

П. над ложкам хворага.

2. Пакасіцца, нахіліцца ўбок.

Слуп пахіліўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

накрени́ться нахілі́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

принагну́ться крыху́ нагну́цца, крыху́ нахілі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нахіля́цца гл. нахіліцца

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

нагну́цца, -гну́ся, -гне́шся, -гне́цца; -гнёмся, -гняце́ся, -гну́цца; -гні́ся; зак.

Нахіліцца над кім-, чым-н.

Н. над дзіцем.

Галіна нагнулася.

|| незак. нагіна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)