на́хска-дагеста́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. на́хска-дагеста́нскі на́хска-дагеста́нская на́хска-дагеста́нскае на́хска-дагеста́нскія
Р. на́хска-дагеста́нскага на́хска-дагеста́нскай
на́хска-дагеста́нскае
на́хска-дагеста́нскага на́хска-дагеста́нскіх
Д. на́хска-дагеста́нскаму на́хска-дагеста́нскай на́хска-дагеста́нскаму на́хска-дагеста́нскім
В. на́хска-дагеста́нскі (неадуш.)
на́хска-дагеста́нскага (адуш.)
на́хска-дагеста́нскую на́хска-дагеста́нскае на́хска-дагеста́нскія (неадуш.)
на́хска-дагеста́нскіх (адуш.)
Т. на́хска-дагеста́нскім на́хска-дагеста́нскай
на́хска-дагеста́нскаю
на́хска-дагеста́нскім на́хска-дагеста́нскімі
М. на́хска-дагеста́нскім на́хска-дагеста́нскай на́хска-дагеста́нскім на́хска-дагеста́нскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ІБЕРЫ́ЙСКА-КАЎКА́ЗСКІЯ МО́ВЫ, каўказскія мовы,

умоўная назва сукупнасці каля 40 аўтахтонных (карэнных) моў Каўказа. Пашыраны пераважна на Паўн. Каўказе, у Закаўказзі, Турцыі і Іране. Пытанне іх роднасці з інш. мовамі свету канчаткова не высветлена. І.-к.м. падзяляюць на 3 групы: абхазска-адыгскія, картвельскія і нахска-дагестанскія мовы (паводле інш. класіфікацыі нахска-дагестанскую групу падзяляюць на 2 — нахскую і дагестанскую). Найб. пашырана грузінская мова, што мае стараж. пісьменства. Пасля 1917 літаратурнымі сталі абазінская, абхазская, аварская, адыгейская, даргінская, інгушская, кабардзінская, лакская, лезгінская, табасаранская і чэчэнская. Алфавіты на арабскай і лац. графіцы, у 1936—39 пераведзены на рускую. Астатнія 25 моў бяспісьменныя (занская, сванская, бацбійская, убыхская і шэраг дагестанскіх моў).

Асаблівасць фанетыкі І.-к.м. — багатая сістэма зычных (напр., ва убыхскай мове 82 зычныя). Марфалогія І.-к.м. аглюцінатыўная (з элементамі фузіі ў нахска-дагестанскіх і з’явамі полісінтэтызму ў абхаза-адыгскіх мовах); прэфіксальны лад — агульнакаўк. рыса словазмянення і словаўтварэння. Іменныя класы раней уласцівы ўсім І.-к.м. Асаблівасць сінтаксісу — наяўнасць эргатыўнай канструкцыі сказа. Лексіка ўключае шмат агульных запазычанняў з араб., іранскай, цюркскіх і інш. моў.

Літ.:

Климов Г.А., Алексеев М.Е. Типология кавказских языков. М., 1980;

Климов Г.А. Введение в кавказское языкознание. М., 1986.

А.​Я.​Супрун.

т. 7, с. 143

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)