нахмы́ліцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ліцца; зак.

Прыціснуўшы вушы да галавы, падрыхтавацца да нападу або абароны (пра каня).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нахмы́ліцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. нахмы́ліцца нахмы́ляцца
Прошлы час
м. нахмы́ліўся нахмы́ліліся
ж. нахмы́лілася
н. нахмы́лілася

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нахмы́ліцца сов. (о лошади) прижа́ть у́ши

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нахмы́ліцца, ‑ліцца; зак.

Прыціснуўшы вушы, падрыхтавацца да нападу або абароны (пра каня). Конь раптам нахмыліўся і, узмахнуўшы галавой, кінуўся на хлопчыка. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)