нахму́раны, -ая, -ае.

1. Хмурны, пануры.

Н. твар.

2. перан. Пахмурны, змрочны, цёмны (аб прадметах і з’явах прыроды).

Нахмуранае неба.

|| наз. нахму́ранасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нахму́раны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нахму́раны нахму́раная нахму́ранае нахму́раныя
Р. нахму́ранага нахму́ранай
нахму́ранае
нахму́ранага нахму́раных
Д. нахму́ранаму нахму́ранай нахму́ранаму нахму́раным
В. нахму́раны (неадуш.)
нахму́ранага (адуш.)
нахму́раную нахму́ранае нахму́раныя (неадуш.)
нахму́раных (адуш.)
Т. нахму́раным нахму́ранай
нахму́ранаю
нахму́раным нахму́ранымі
М. нахму́раным нахму́ранай нахму́раным нахму́раных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нахму́раны

прыметнік, адносны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нахму́раны нахму́раная нахму́ранае нахму́раныя
Р. нахму́ранага нахму́ранай
нахму́ранае
нахму́ранага нахму́раных
Д. нахму́ранаму нахму́ранай нахму́ранаму нахму́раным
В. нахму́раны (неадуш.)
нахму́ранага (адуш.)
нахму́раную нахму́ранае нахму́раныя (неадуш.)
нахму́раных (адуш.)
Т. нахму́раным нахму́ранай
нахму́ранаю
нахму́раным нахму́ранымі
М. нахму́раным нахму́ранай нахму́раным нахму́раных

Кароткая форма: нахму́рана.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нахму́раны нахму́ренный; насу́пленный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нахму́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад нахмурыць.

2. у знач. прым. Хмурны, пануры. Старшы дзедаў сын Максім, нахмураны і сур’ёзны, панура пацвердзіў Панасавы словы. Колас. Ішоў .. [Сідарчук] дахаты павольнаю хадою, выпрастаны, нахмураны, і ў душы нараджаліся суровыя думкі. Пестрак. // Які выражае суровасць, задуменнасць, заклапочанасць. Пакуль гарэла запалка, ... [Суздалеў] глядзеў на нахмураны жаночы твар. Чыгрынаў. З-пад нахмураных броў свяцілася хітраватая, добрая, цёплая ўсмешка. Бялевіч.

3. перан.; у знач. прым. Пахмурны, змрочны, цёмны (аб прадметах і з’явах прыроды). Нахмуранае неба. □ Лес стаяў спакойны і нахмураны. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нахму́ренный нахму́раны; (насупленный) насу́плены;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

nachmurzony

нахмураны; насуплены

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

захму́раны, ‑ая, ‑ае.

Нахмураны, пахмурны. Максіму кінуўся ў вочы.. несамавіты выгляд [Сцяпана]: казацкія вусы неяк бездапаможна павіслі на захмураным твары. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насу́плены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад насупіць.

2. у знач. прым. Ссунуты, нахмураны (пераважна аб бровах). Грыша стаяў збялелы, заклапочаны, з насупленымі брывамі. Пестрак.

3. у знач. прым. Змрочны, суровы. [Апенька] хадзіў маўклівы і насуплены, не ўступаючы ў гаворку нават са сваімі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)