нахапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-чаго.

1. Хапаючы, набраць у вялікай колькасці.

Н. лішніх рэчаў.

2. перан. Тое, што і нахапацца (у 2 знач.; неадабр.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нахапа́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. нахапа́ю нахапа́ем
2-я ас. нахапа́еш нахапа́еце
3-я ас. нахапа́е нахапа́юць
Прошлы час
м. нахапа́ў нахапа́лі
ж. нахапа́ла
н. нахапа́ла
Загадны лад
2-я ас. нахапа́й нахапа́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час нахапа́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нахапа́ць сов., прям., перен. нахвата́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нахапа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.

1. Хапаючы, набраць у вялікай колькасці. — Чаму, дзед Рыгор, так рана разагнаў рынак? — паспрабаваў пажартаваць Мікола.. — Аблава была. Дзве машыны народу нахапалі... Якімовіч. // перан. Неадабр. Набыць, атрымаць у якой‑н. колькасці. Нахапаць чыноў. Нахапаць заказаў. □ — Чаго ты смяешся? — абурана кідае Толя. — Герой! Нахапаў двоек ды пасмейваецца сабе! Бяганская.

2. перан. Неадабр. Тое, што і нахапацца (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нахапа́ць груб. zusmmenraffen vt; перан. ufschnappen vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

нахвата́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., чаго.

Тое, што і нахапаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нахвата́ць сов., см. нахапа́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наха́пать сов., прост. нахапа́ць; (наворовать) нахапа́ць, накра́сці; (награбить) награ́біць, нарабава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

понахвата́ть сов., разг. нахапа́ць, нахвата́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нахвата́ть сов., разг. нахапа́ць, нахвата́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)