НАФТО́ЛЫ, гідроксінафталіны,

вытворныя нафталіну з адной ці некалькімі гідраксільнымі групамі ў малекуле. Маюць агульную ф-лу C10H8−(OH)11, дзе n = 1—3 і болей.

З’яўляюцца прамежкавымі прадуктамі ў сінтэзе азафарбавальнікаў.

Бясколерныя крышт. рэчывы з характэрным пахам. Добра раствараюцца ў этаноле, дыэтылавым эфіры. бензоле, хлараформе, шчолачах, мала — у вадзе. Пры награванні ўзганяюцца. Паводле хім. уласцівасцей — тыповыя фенолы. Найб. пашыраны монанафтолы 1-Н. (нафталінол-1) і 2-Н. (нафталінол-2). Выкарыстоўваюць 1-Н у вытв-сці заацыдаў (напр., 1-нафтылмачавіны), 2-Н. як моцны антысептык, антыаксідант шкіпінару і каўчукоў, яго этылавы эфір (нералін) як пахучае рэчыва ў парфумерыі. 2-Н. слаба раздражняе скуру, слізістыя абалонкі дыхальных шляхоў і вачэй, ГДК 0,1 мг/м³.

Я.Г.Міляшкевіч.

Да арт. Нафтолы: а — 1-нафтол; б — 2-нафтол.

т. 11, с. 217

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

нафто́лы

(ад нафта + -ол)

крышталічныя рэчывы, якія здабываюць з нафталіну, выкарыстоўваюцца ў парфумерыі, у вытворчасці фарбавальнікаў і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аксінафталі́ны

(ад аксі- + нафталін)

тое, што і нафтолы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

антыаксіда́нты

(ад анты- + аксіды)

рэчывы, якія затрымліваюць акісленне арганічных злучэнняў, напр. аміны, фенолы, нафтолы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)