АРА́БСКА-АМЕРЫКА́НСКАЯ НА́ФТАВАЯ КАМПА́НІЯ
(англ. Arabian-American Oil Company; АРАМКА),
заснавана ў 1933 у штаце Дэлавэр буйнейшымі нафтавымі манаполіямі ЗША для эксплуатацыі нафтавых радовішчаў Саудаўскай Аравіі (на ўмовах канцэсіі). У 1973 урад Саудаўскай Аравіі набыў 25%-ную долю ў здабычы нафты, у 1980 стаў адзіным уладальнікам АРАМКА. Здабывае каля 245 млн. т нафты за год (1983), а таксама прыродны газ. Нафта ў асноўным экспартуецца, пераважна ў краіны Зах. Еўропы, у ЗША, Японію.
т. 1, с. 444
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
транс’еўрапе́йскі, -ая, -ае.
Які праходзіць цераз Еўропу, перасякае яе.
Транс’еўрапейская нафтавая магістраль.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
нафтапрамысло́васць, ‑і, ж.
Нафтавая прамысловасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свідраві́на, -ы, мн. -ы, -ві́н, ж.
Адтуліна, зробленая свідраваннем.
Нафтавая с.
|| прым. свідраві́нны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
на́фтавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да нафты. Нафтавы пласт. // Які здабываецца з нафты. Нафтавыя фарбы.
2. Які прызначаны для здабычы, апрацоўкі нафты. Нафтавая вышка.
3. Які працуе на нафце. Нафтавы рухавік.
4. Які мае адносіны да вывучэння, здабычы і апрацоўкі нафты. Нафтавая лабараторыя. Нафтавая прамысловасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нефтяно́й на́фтавы;
нефтяно́й фонта́н на́фтавы фанта́н;
нефтяно́й исто́чник на́фтавая крыні́ца;
нефтяна́я промы́шленность на́фтавая прамысло́васць;
нефтяно́й дви́гатель на́фтавы рухаві́к.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
oil well [ˈɔɪlwel] n. на́фтавая свідраві́на
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
oil rig [ˈɔɪlrɪg] n. на́фтавая/бурава́я вы́шка
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
на́фтавы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
на́фтавы |
на́фтавая |
на́фтавае |
на́фтавыя |
| Р. |
на́фтавага |
на́фтавай на́фтавае |
на́фтавага |
на́фтавых |
| Д. |
на́фтаваму |
на́фтавай |
на́фтаваму |
на́фтавым |
| В. |
на́фтавы (неадуш.) на́фтавага (адуш.) |
на́фтавую |
на́фтавае |
на́фтавыя (неадуш.) на́фтавых (адуш.) |
| Т. |
на́фтавым |
на́фтавай на́фтаваю |
на́фтавым |
на́фтавымі |
| М. |
на́фтавым |
на́фтавай |
на́фтавым |
на́фтавых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
АРА́МКА,
гл. Арабска-Амерыканская нафтавая кампанія.
т. 1, с. 452
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)