нату́рысты, -ая, -ае.

Наравісты, з норавам; упарты.

Н. конь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нату́рысты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нату́рысты нату́рыстая нату́рыстае нату́рыстыя
Р. нату́рыстага нату́рыстай
нату́рыстае
нату́рыстага нату́рыстых
Д. нату́рыстаму нату́рыстай нату́рыстаму нату́рыстым
В. нату́рысты (неадуш.)
нату́рыстага (адуш.)
нату́рыстую нату́рыстае нату́рыстыя (неадуш.)
нату́рыстых (адуш.)
Т. нату́рыстым нату́рыстай
нату́рыстаю
нату́рыстым нату́рыстымі
М. нату́рыстым нату́рыстай нату́рыстым нату́рыстых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нату́рысты норови́стый, своенра́вный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нату́рысты, ‑ая, ‑ае.

Наравісты, з норавам; упарты. Натурысты конь. □ [Харытон:] — Тугія ў Муравейніках людзі. Не тое, што ў Бродзе. Адным словам, натурыстыя. Баранавых. — Дзед Яўсей натурысты, — заўважыла жанчына, — не вельмі паддасца на ваты пагрозы. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нату́рысты störrisch, lunisch; hlsstarrig

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Нату́рысты ’упарты’ (Нас., Гарэц.; навагр., Нар. словатв.; мазыр., З нар. сл.; Сл. ПЗБ, ТС). Да нату́ра ’характар’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

своенра́вный нату́рысты, нараві́сты, капры́зны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

натуры́ст

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. натуры́ст натуры́сты
Р. натуры́ста натуры́стаў
Д. натуры́сту натуры́стам
В. натуры́ста натуры́стаў
Т. натуры́стам натуры́стамі
М. натуры́сце натуры́стах

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нараві́сты, -ая, -ае.

1. 3 норавам (звычайна пра коней).

Н. конь.

2. Натурысты, капрызны (пра чалавека).

Чалавек з наравістым характарам.

|| наз. нараві́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

trtzig

a упа́рты, нату́рысты, капры́зны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)