нату́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., што.

Тое, што і напружыць (у 1 знач.).

Н. мускулы.

|| незак. нату́жваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нату́жыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. нату́жу нату́жым
2-я ас. нату́жыш нату́жыце
3-я ас. нату́жыць нату́жаць
Прошлы час
м. нату́жыў нату́жылі
ж. нату́жыла
н. нату́жыла
Загадны лад
2-я ас. нату́ж нату́жце
Дзеепрыслоўе
прош. час нату́жыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нату́жыць сов. нату́жить, напря́чь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нату́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.

Напружыць; зрабіць пругкім. Натужыць мускулы. Натужыць грудзі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нату́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да натужыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паднату́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.

Натужыць, напнуць яшчэ крыху. Паднатужыць мускулы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нату́жить сов. (напрячь) нату́жыць; напру́жыць; (натянуть) напя́ць, мног. панапіна́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нату́га ’напружанне’ (Нас., Яруш., Гарэц., Бяльк.), ’празмернае напружанне сіл’ (Сл. ПЗБ), натужыць ’нацягнуць, напружыць’ (Бяльк.). Гл. тугі́, ту́жыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нату́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад натужыць.

2. у знач. прым. Тое, што і натужлівы. Чулася натужанае скагатанне нямазаных колаў, свіст пуг, фырканне коней. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)