наткну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак. каго-што.

Праткнуўшы, насадзіць на вастрыё, стрыжань.

Н. матыля на шпільку.

|| незак. натыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наткну́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. наткну́ наткнё́м
2-я ас. наткне́ш наткняце́
3-я ас. наткне́ наткну́ць
Прошлы час
м. наткну́ў наткну́лі
ж. наткну́ла
н. наткну́ла
Загадны лад
2-я ас. наткні́ наткні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час наткну́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

наткну́ць сов. (на остриё) наткну́ть, насади́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наткну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Праткнуўшы, насадзіць на што‑н. Наткнуць матыля на шпільку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

натыка́ць¹ гл. наткнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наткну́ть сов. (надеть) наткну́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наткну́ты на́ткнутый, наса́женный; см. наткну́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

натыка́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. натыкаць ​2наткнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Настрамі́ць (настромі́ць) ’неакуратна налажыць, накідаць абы-як’ (ТС), настрамя́шыць ’скласці абы-як’ (клецк., Жыв. сл.), ’падняць, задраць’ (любан., Жыв. сл.), параўн. палес. настромля́ть вощи́ну ’насаджваць вашчыну на крыжавіну для прываблівання пчол’ (Анох.), укр. настроми́тинаткнуць’. Гл. стром, страмля́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

натыка́ць I несов.

1. натыка́ть; см. наты́каць;

2. (на остриё) натыка́ть, наса́живать; см. наткну́ць

натыка́ць II несов. нагота́вливать тканьём

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)