НАТА́БЛІ (франц. notables ад лац. notabilis значны),

члены сходаў, якія склікаліся франц. каралём у 14—18 ст. для абмеркавання дзярж. пытанняў, пераважна фін. і адміністрацыйных. У адрозненне ад дэпутатаў Генеральных штатаў не выбіраліся саслоўямі, а прызначаліся каралём з прадстаўнікоў вышэйшага дваранства, духавенства, гар. вярхоў. Сходы Н. склікаліся нерэгулярна, мелі дарадчы характар, падмянялі сабою сходы Ген. штатаў. У 1787 Н. адхілілі падатковыя праекты ўрада, якія парушалі правы прывілеяваных саслоўяў. Апошні іх сход скліканы ў 1788.

т. 11, с. 205

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ната́блі

(фр. notables, ад лац. notabilis = памятны)

прызначаныя каралём члены асобага сходу з ліку прадстаўнікоў вышэйшага духавенства, прыдворнага дваранства і мэраў гарадоў у Францыі ў 14—18 ст.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ната́бль

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ната́бль ната́блі
Р. ната́бля ната́бляў
Д. ната́блю ната́блям
В. ната́бля ната́бляў
Т. ната́блем ната́блямі
М. ната́блю ната́блях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)