Стаць насцярожаным, напружана-ўважлівым. Вось ледзь пачуўся асцярожны працяглы свіст. Чалавек сеў і насцеражыўся.Крапіва.Алесь насцеражыўся і застыў у грознай, ваяўнічай позе.В. Вольскі.Пачуўшы словы на незнаёмай ім мове, дзяўчаты адразу насцярожыліся.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насцяро́жыццагл.насцеражыцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
насцяро́жыцца,
гл.насцеражыцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насцяро́жвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак.данасцеражыцца, насцярожыцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
cock2[kɒk]v.:
♦
cock an ear/an eye at smth./smb. навастры́ць ву́шы; насцеражы́цца, насцяро́жыцца
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
1. Зрабіць вострым. Пасля абеду бацька заткнуў сякеру за пояс і з парога кінуў: — Я ў вёску, да Базыля. Навастрыць трэба.Курто.
2.перан. Зрабіць больш адчувальным. Аўгіння Цітаўна прыўзняла галаву, навастрыла слых.М. Ткачоў.
•••
Навастрыць вушы — пачаць уважліва прыслухоўвацца; насцеражыцца. Максімка раскрыў галаву і навастрыў вушы, бо яму цяпер не відно было, што робяць маці з дзядзькам.Сабаленка.Праз хвілін дзесяць бор аглушыўся грымотным выбухам.. Гнеды навастрыў вушы, зафыркаў.Якімовіч.