насто́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. насто́льны насто́льная насто́льнае насто́льныя
Р. насто́льнага насто́льнай
насто́льнае
насто́льнага насто́льных
Д. насто́льнаму насто́льнай насто́льнаму насто́льным
В. насто́льны (неадуш.)
насто́льнага (адуш.)
насто́льную насто́льнае насто́льныя (неадуш.)
насто́льных (адуш.)
Т. насто́льным насто́льнай
насто́льнаю
насто́льным насто́льнымі
М. насто́льным насто́льнай насто́льным насто́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ ЦЭНТР АЛІМПІ́ЙСКАЙ ПАДРЫХТО́ЎКІ ПА ТЭ́НІСЕ І НАСТО́ЛЬНЫМ ТЭ́НІСЕ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ.

Засн. ў Мінску ў 1996. Яго дзейнасць накіравана на падрыхтоўку спартсменаў і нац. каманд да Алімп. гульняў, чэмпіянатаў свету і Еўропы і інш. Каардынуе дзейнасць аддзяленняў спарт. дзіцяча-юнацкіх школ, вучылішчаў алімп. рэзерву і інш. Спарт. комплекс Н.ц. пабудаваны ў 1978 у Мінску. Мае 4 крытыя тэнісныя корты з трыбунай для 500 гледачоў, трэніровачную залу, мед. і метадычны кабінеты, дапаможныя памяшканні, 13 адкрытых кортаў (6 з травяным і 7 з грунтавым пакрыццём), якія выкарыстоўваюцца для вучэбна-трэніровачных заняткаў, правядзення міжнар. і рэсп. спаборніцтваў. У цэнтры працуюць вучэбна-спарт. групы, трэнеры-выкладчыкі. Сярод выхаванцаў — пераможцы міжнар. спаборніцтваў Н.Зверава, В.​Барабаншчыкава, У.​Ваўчкоў, М.​Мірны, У.​Самсонаў і інш.

В.​Я.​Ржаных.

т. 11, с. 242

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

bat2 [bæt] n. біта́ (у крыкеце і бейсболе); раке́тка (у настольным тэнісе)

off one’s own bat BrE, infml самасто́йна;

right off the bat AmE, infml адра́зу, без затры́мкі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)