наста́ўніцтва, -а, н.

1. Праца, занятак настаўніка; прафесія настаўніка.

Першыя гады настаўніцтва.

2. зб. Школьныя настаўнікі.

3. Форма выхавання і прафесійнай падрыхтоўкі маладых рабочых вопытнымі спецыялістамі.

Н. на заводах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наста́ўніцтва

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. наста́ўніцтва
Р. наста́ўніцтва
Д. наста́ўніцтву
В. наста́ўніцтва
Т. наста́ўніцтвам
М. наста́ўніцтве

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

наста́ўніцтва ср.

1. учи́тельство;

2. наста́вничество

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наста́ўніцтва, ‑а, н.

1. Праца, занятак настаўніка; прафесія настаўніка. Займацца настаўніцтвам. Першы год настаўніцтва. □ Настаўніцтва як форма выхавання непаўналетніх вельмі пашырана на аўтазаводзе. «Маладосць».

2. зб. Школьныя настаўнікі. Якуб Колас знаходзіць час для сувязей са школьнымі калектывамі, настаўніцтвам. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наста́ўніцтва н.

1. зборн. Lhrerschaft f -, -en, Lhrkrper m -s, -, Lhrer pl;

2. (дзейнасць) Lhrtätigkeit f -; Lhrerberuf m -(e)s (прафесія)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

наста́вничество наста́ўніцтва, -ва ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

учи́тельство в разн. знач. наста́ўніцтва, -ва ср.;

де́сять лет учи́тельства дзе́сяць гадо́ў (год) наста́ўніцтва;

сове́тское учи́тельство саве́цкае наста́ўніцтва;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

nauczycielstwo

н. зборн. настаўніцтва;

nauczycielstwo polskie — польскае настаўніцтва

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Lhrerschaft f -, -en наста́ўніцкі калектыў (школы); наста́ўніцтва, наста́ўнікі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ГРО́ДЗЕНСКАЯ ЦЭНТРА́ЛЬНАЯ БЕЛАРУ́СКАЯ ВУЧЫ́ЦЕЛЬСКАЯ РА́ДА, Беларускі вучыцельскі саюз Гродзеншчыны,

прафесійна-палітычная арг-цыя бел. настаўнікаў. Дзейнічала ў Гродне ў ліп. 1919 — крас. 1920 ва ўмовах польск. акупацыі. Узначальвалі І.​Антонаў, са жн. 1919 — Л.​Дзекуць-Малей. Выступала за беларусізацыю нар. асветы, арганізацыю бел. школьніцтва ў Гродзенскай губ., паліт. і сац. абарону бел. настаўніцтва; супраць абмежавання польск. ўладамі бел. асветы і паланізацыі бел. школ. Накіроўвала на вучобу на бел. настаўніцкія курсы ў Вільню настаўнікаў Гродзеншчыны. Яе намаганнямі ў 1919 1-я бел. пач. школа ў Гродне пераўтворана ў прагімназію. Падтрымлівала сувязь з Часовым беларускім нацыянальным камітэтам у Мінску, Цэнтр. бел. радай Віленшчыны і Гродзеншчыны, мясц. Грамадой беларускай моладзі ў Гродне, з інш. бел. настаўніцкімі саюзамі. Паўнамоцтвы перадала Беларускай школьнай радзе ў Гродне.

У.​В.​Ляхоўскі.

т. 5, с. 429

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)