насо́віцкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. насо́віцкі насо́віцкая насо́віцкае насо́віцкія
Р. насо́віцкага насо́віцкай
насо́віцкае
насо́віцкага насо́віцкіх
Д. насо́віцкаму насо́віцкай насо́віцкаму насо́віцкім
В. насо́віцкі (неадуш.)
насо́віцкага (адуш.)
насо́віцкую насо́віцкае насо́віцкія (неадуш.)
насо́віцкіх (адуш.)
Т. насо́віцкім насо́віцкай
насо́віцкаю
насо́віцкім насо́віцкімі
М. насо́віцкім насо́віцкай насо́віцкім насо́віцкіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Насовіцкі раён 9/55

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

НАСО́ВІЦКІ РАЁН,

адм.-тэр. адзінка БССР у 1926—27. Утвораны 8.12.1926 у складзе Гомельскай акругі. Цэнтр — в. Насовічы. Падзяляўся на 25 сельсаветаў. 4.8.1927 раён скасаваны, яго тэр. далучана да Гомельскага і Церахоўскага р-наў.

т. 11, с. 200

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГО́МЕЛЬСКАЯ АКРУ́ГА,

адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1926—30. Утворана 8.12.1926. Цэнтр — г. Гомель. Пл. 16 тыс. км², нас. 675,2 тыс. чал. (1927). Уключала 9 раёнаў (Веткаўскі, Гомельскі, Дзятлавіцкі, Добрушскі, Насовіцкі, Свяцілавіцкі, Уваравіцкі, Чачэрскі, Чырванабудскі), 3 гарады, 3 мястэчкі, 244 сельсаветы. У 1927 са скасаванай Рэчыцкай акругі ўвайшлі раёны Брагінскі, Васілевіцкі, Горвальскі, Камарынскі, Лоеўскі, Рэчыцкі, Хойніцкі, Холмецкі, з Бабруйскай — Буда-Кашалёўскі р-н. 4.8.1927 скасаваны Васілевіцкі, Горвальскі, Дзятлавіцкі, Добрушскі, Насовіцкі, Свяцілавіцкі, Холмецкі, Чырванабудскі р-ны, утвораны Церахоўскі р-н. Акруговая газ. «Палеская праўда» (гл. «Гомельская праўда»). На 1.1.1930 у акрузе 11 раёнаў, 4 гарады, 5 мястэчак, 224 сельсаветы. Скасавана 26.7.1930.

т. 5, с. 338

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДО́БРУШСКІ РАЁН,

на У Гомельскай вобл. Утвораны 8.12.1926. Пл. 1,5 тыс. км². Нас. 47,9 тыс. чал. (1997), гарадскога 46,6%. Сярэдняя шчыльн. 32 чал на 1 км². Цэнтр раёна — г. Добруш, г.п. Церахоўка, 101 сельскі населены пункт. Падзяляецца на 16 сельсаветаў: Баршчоўскі, Васільеўскі, Вуцеўскі, Дзям’янкаўскі, Дубраўскі, Жгунскі, Івакаўскі, Кармянскі, Кругавец-Калінінскі, Крупецкі, Кузьмініцкі, Ленінскі, Насовіцкі. Пераростаўскі. Рассветаўскі, Усоха-Будскі і Церахоўскі пассавет.

Раён размешчаны ў межах Гомельскага Палесся. Паверхня нізінная. Пераважаюць выш. 140—160 м, найвыш. пункт 172,9 м (каля в. Леніна). Карысныя выкапні: торф, гліны для грубай керамікі, пясок, сапрапелі. Сярэдняя т-ра студз. -6,9 °C, ліп. 18,9 °C. Ападкаў 572 мм за год. Вегетацыйны перыяд 193 сут. Рэкі Іпуць (з прытокамі Хорапуць і Няцёша), Вуць і Церуха. Возера Равучае. Пашыраны дзярнова-падзолістыя. дзярнова-падзолістыя забалочаныя і тарфяна-балотныя глебы. Пад лясамі 20,8% тэр. раёна, пераважаюць хваёвыя і бярозавыя лясы; пад балотамі 3,2% плошчы. На тэр. раёна біял. заказнік Шабрынскі.

Агульная плошча с.-г. угоддзяў 83,2 тыс. га, з іх асушана 16,2 тыс. га. На 1.1.1997 калгасаў 15, саўгасаў 4. Сельская гаспадарка спецыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, свінагадоўлі. Вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу, цукр. буракі і лён. Прадпрыемствы харч., лёгкай (ільновалакно), цэлюлозна-папяровай, буд. матэрыялаў прам-сці; вытв-сць фарфору. Па тэр. раёна праходзяць чыгунка і аўтадарога Гомель—Добруш—Бранск (Расія), чыгунка Гомель—Церахоўка—Бахмач (Украіна). У раёне 1 гімназія, 20 сярэдніх, 3 базавыя і 5 пач., 2 муз. школы, прафес.-тэхн. вучылішча. 28 дашкольных устаноў, 27 клубаў, 37 б-к. 2 бальніцы, 6 амбулаторый, 22 фельч.-ак. пункты. Санаторый-прафілакторый «Сонечны». Помнікі архітэктуры: царква (2-я пал. 19 ст.) у в. Вуць; сядзібны дом (канец 19 ст.) у в. Дзям’янкі, Пакроўская царква (2-я пал. 19 ст.) у в. Карма; Троіцкая царква (сярэдзіна 19 ст.) у в. Крупец; царква (канец 19 ст.) у в. Чырвоны Партызан. На сумежжы Беларусі, Украіны і Расіі (за 7 км ад в. Кругавец-Калініна) манумент Дружбы народаў. Выдаецца газ. «Добрушскі край».

т. 6, с. 174

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)