насма́жыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. насма́жу насма́жым
2-я ас. насма́жыш насма́жыце
3-я ас. насма́жыць насма́жаць
Прошлы час
м. насма́жыў насма́жылі
ж. насма́жыла
н. насма́жыла
Загадны лад
2-я ас. насма́ж насма́жце
Дзеепрыслоўе
прош. час насма́жыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

насма́жыць сов. нажа́рить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насма́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., чаго.

Прыгатаваць смажаннем у нейкай колькасці. Насмажыць мяса. Насмажыць грыбоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панасма́жваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., чаго.

Насмажыць многа чаго-н.

П. мяса на ўсю брыгаду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзічы́на, -ы, ж.

1. зб. Дзікія звяры і птушкі як прадмет палявання.

Лясная д.

2. Мяса дзікіх жывёл і птушак.

Насмажыць дзічыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насма́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да насмажыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панасма́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Насмажыць многа чаго‑н. — Даліся табе ў знакі сёння гэтыя «дзяды», — гаварыў [Селівон] жонцы на кухні, — бачыш, колькі панасмажвала! Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

nasmażyć

зак. насмажыць; наскварыць;

nasmażyć konfitur — наварыць варэння

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

дзічы́на, ‑ы, ж., зб.

Дзікія звяры і птушкі, мяса якіх ідзе ў ежу. На балотах, на рэках, у лясах найбагацейшыя віды птушак і дзічыны. Чорны. Цэлы дзень у пошуках дзічыны я блукаў аднойчы па тайзе. А. Вольскі. // Мяса гэтых звяроў і птушак. Насмажыць дзічыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нажа́рить сов.

1. (наготовить для еды) напячы́, мног. панапяка́ць; (мяса) насма́жыць, мног. панасма́жваць; (сала) насква́рыць; (кофе, семечек и т. п.) напра́жыць, напрэ́гчы;

2. (накалить) разг. напалі́ць, напячы́; (нагреть) нагрэ́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)