насква́рыць
дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
насква́ру |
насква́рым |
| 2-я ас. |
насква́рыш |
насква́рыце |
| 3-я ас. |
насква́рыць |
насква́раць |
| Прошлы час |
| м. |
насква́рыў |
насква́рылі |
| ж. |
насква́рыла |
| н. |
насква́рыла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
насква́р |
насква́рце |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
насква́рыўшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
насква́рыць сов. (сала) нажа́рить
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
насква́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., чаго.
Сквараннем прыгатаваць у нейкай колькасці. Наскварыць патэльню сала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панасква́рваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., чаго.
Наскварыць многа, для многіх.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
насква́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да наскварыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прысква́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
1. і чаго. Дадаткова наскварыць, саскварыць. Прыскварыць сала.
2. Заправіць сквараным салам; заскварыць. Прыскварыць булён.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
nasmażyć
зак. насмажыць; наскварыць;
nasmażyć konfitur — наварыць варэння
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
нажа́рить сов.
1. (наготовить для еды) напячы́, мног. панапяка́ць; (мяса) насма́жыць, мног. панасма́жваць; (сала) насква́рыць; (кофе, семечек и т. п.) напра́жыць, напрэ́гчы;
2. (накалить) разг. напалі́ць, напячы́; (нагреть) нагрэ́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
напячы́, ‑пяку, ‑пячэш, ‑пячэ; ‑пячом, ‑печаце; пр. напёк, ‑пякла, ‑пякло; заг. напячы; зак.
1. чаго. Спячы нейкую колькасць чаго‑н. Напячы булак. Напячы бліноў. □ Прынеслі дроў, агню наклалі, У прыску бульбы напяклі. Колас. // Спячы на патэльні, на агні, наскварыць. Дзеля госця Марта напякла скавародку сала, і ўсе мачалі ў яго бульбу і елі ўрачыста, па-святочнаму. Брыль.
2. што. Разм. Моцна нагрэць, перагрэць на сонцы, печы і пад. Напячы бок ля вогнішча. Напячы спіну на пляжы.
3. каго-што. Разм. Апячы крапівой; наджаліць (пра насякомых). Напяклі жывёлу авадні. // перан. Набіць, нахвастаць да раздражнення скуры. [Камлюк:] — Вось кадраў венікам ногі, напёк — адразу палягчэла, быццам, і не было ў іх праклятага раматусу... М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)