наса́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. наса́дны наса́дная наса́днае наса́дныя
Р. наса́днага наса́днай
наса́днае
наса́днага наса́дных
Д. наса́днаму наса́днай наса́днаму наса́дным
В. наса́дны (неадуш.) наса́дную наса́днае наса́дныя (неадуш.)
Т. наса́дным наса́днай
наса́днаю
наса́дным наса́днымі
М. наса́дным наса́днай наса́дным наса́дных

Іншыя варыянты: насадны́.

Крыніцы: prym2009.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

насадны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. насадны́ насадна́я насадно́е насадны́я
Р. насадно́га насадно́й
насадно́е
насадно́га насадны́х
Д. насадно́му насадно́й насадно́му насадны́м
В. насадны́ (неадуш.)
насадно́га (адуш.)
насадну́ю насадно́е насадны́я (неадуш.)
насадны́х (адуш.)
Т. насадны́м насадно́й
насадно́ю
насадны́м насадны́мі
М. насадны́м насадно́й насадны́м насадны́х

Іншыя варыянты: наса́дны.

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

насадны́, ‑ая, ‑ое.

Які насаджваецца на што‑н. Насадная труба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЗЕ́НКЕР (ням. Senker),

металарэзны інструмент для павелічэння дыяметра або памяншэння шурпатасці (чыставой апрацоўкі) гатовых цыліндрычных адтулін, атрыманых свідраваннем, штампоўкай або ліццём. У адрозненне ад свердла мае ад З да 6 рэжучых кантаў. Адрозніваюць З. суцэльныя, насадныя (з напаянымі пласцінкамі з цвёрдага сплаву), зварныя (з прываранымі хваставікамі з вугляродзістай канструкцыйнай сталі), зборныя (са зменных рэжучых частак і корпуса). Апрацоўку З. (зенкераванне) робяць на свідравальных, рэвальверных і вертыкальна-фрэзерных станках.

Зенкеры: 1 — суцэльны; 2 — насадны; 3 — зборны камбінаваны.

т. 7, с. 62

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕТАЛАРЭ́ЗНЫ ІНСТРУМЕ́НТ,

інструмент для апрацоўкі метал. загатовак рэзаннем з мэтай надання ім патрэбных форм, памераў і якасці. Мае рэжучую частку, калібравальную (пры неабходнасці надання апрацаванай паверхні высокай дакладнасці) і далучальную частку (у выглядзе стрыжня, хваставіка і інш.). Бывае лязовы і абразіўны, станочны і ручны.

Лязовы М.і. павінен мець характэрную геаметрыю рэжучага кліна і дастатковую трываласць. Рэзальнымі элементамі абразіўнага інструменту з’яўляюцца часцінкі (зярняты) абразіўных матэрыялаў. Станочны М.і.: разцы такарныя, стругальныя і даўбёжныя; свердлы, зенкеры, разгорткі, фрэзы агульнага прызначэння і фасонныя; працяжкі і прашыўкі; разьбанаразны інструмент, зубарэзны інструмент, абразіўны. Ручны М.і.: нажоўкі, напільнікі, шаберы, зубілы і інш. Канструкцыйна М.і. бывае хваставы (свердлы, працяжкі) і насадны, суцэльны (зроблены цалкам з рэжучага матэрыялу), састаўны (рэжучыя элементы злучаны з корпусам зваркай, паяннем, склейваннем) і зборны (рэжучыя элементы мацуюцца да корпуса механічна; найб. эканамічны ў серыйнай і масавай вытв-сці), з нерухомым рэжучым кантам і вярчальныя (ратацыйныя). Паводле матэрыялу рэжучай часткі М.і. бывае стальны (з інстр. вугляродзістай, нізкалегіраванай і хуткарэзальнай сталей), цвердасплаўны, металакерамічны, аснашчаны дысперсійна-цвярдзеючымі сплавамі і звышцвёрдымі матэрыяламі (прыроднымі і штучнымі алмазамі, кампазітамі на аснове кубічнага нітрыду бору і інш.).

На Беларусі М.і. вырабляюць Мінскі, Барысаўскі, Аршанскі інструментальныя, Гомельскі і Мінскі з-ды спец. інструменту і тэхнал. аснасткі і інш. Спец. рэжучы інструмент для ўласных патрэб робяць буйныя маш.-буд. з-ды ва ўласных інстр. цэхах.

Літ.:

Металлорежущие инструменты. М., 1989;

Родин П.Р. Металлорежущие инструменты. 3 изд. Киев, 1986;

Шагун В.И. Режущий инструмент: Основы теории проектирования. Мн., 1998.

В.​І.​Шагун.

т. 10, с. 305

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)