Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
нарыца
Том: 19, старонка: 275.
Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)
Нары́ца1 ’свішч, нарыў (звычайна ў коней)’ (Гарэц., Арх. Федар., Бяльк.; рэч., Нар. сл.; карэл., З нар. сл.; Сл. ПЗБ), норыця ’хвароба скуры ў жывёл’ (Клім.), норыца ’хвароба коней; бліжэй неакрэсленая ўнутраная хвароба ў чалавека; пашкоджанне ў бульбе’ (ТС), укр.нориця ’фістула, свішч’, рус.норица ’язва на шыі ў каня ад намульвання; хвароба вымені ў каровы’, польск.norzyca ’свішчы і нарывы на шыі ў жывёл’, славен.погісе ’вятранка, ветраная воспа’. Праслав.*погіса, дэмінутыў ад *пога (гл. нара), што звязана з утварэннем паглыбленняў на скуры (норак) у выніку хваробы (Праабражэнскі, 1, 612; Фасмер, 3, 83; Махэк-2, 296; Бязлай, 2, 227); літ.пагусіа ’нарыў на хрыбце ў жывёлы’ з беларускай, насуперак Міклашычу, які хацеў бачыць крыніцу славянскіх назваў у літ.narys ’пухліна’, гл. таксама Фрэнкель, 484.
Нары́ца2 ’норка’: злавіў карыцу (Некр.), ’Mustella lutreola’ (Некр. і Байк.), укр.норіця ’палёўка, Hypudaeus arvalis’, рус.норица ’норка, мыш’, польск.nornica ’палёўка’. Да *пога (гл. нара); паралелізм паміж назвамі хвароб і жывёл даволі часты, параўн. чэш.krtice ’нарывы на шыі, свішчы’ і krtice ’крот’ (Махэк₂, 296), дзе ў аснове ляжыць усё той жа вобраз нары (норкі), якая ўтвараецца пры хваробе. Адносіны пералічаных слоў да рус.норка, якое Трубачоў (гл. Фасмер, 2, 83) лічыць запазычаннем з фін.nirkka ’ласіца’, эст.nirk ’тс’, застаюцца няяснымі.
Нары́ца3 ’шкоднік’ (Ян.), норыца ’праныра’ (івац., Нар. сл.). Відаць, не звязаны з папярэднімі; корань нор/ныр‑ характэрны для слоў з адмоўным значэннем, параўн. кораць ’ныраць, даваць нырца’ (ТС) і праныра (Шныраць ’тс’, гл. Фасмер, 3, 375), карыць ’бадзяцца’ (Бяльк.) і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Но́рка1 ’драпежны пушны звярок’ (ТСБМ). Відаць, запазычана з рус.но́рка ’тс’, што з фін.nirkka ’ласка’, эст.nirk ’тс’ (Трубачоў у Фасмера, 2, 83, гл. таксама Вахрас, Virittäjä, 79, 102–110). Гл. таксама нары́ца ’тс’.
Но́рка2, нары́ца ’назва рухавай, непаседлівай асобы’ (пух., Жыв. сл.). Гл. нарыца, параўн. тлумачэнне: «на чалавека так кажуць, які вельмі пранорлівы» (там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
НАРЫ́ЦКІ ПАРК,
помнік садова-паркавага мастацтва ў в.Нарыца Пастаўскага р-на Віцебскай вобл. Заснаваны, верагодна, у сярэдзіне 18 ст. на беразе невял. рэчкі. Парк рэгулярнага тыпу, пл. каля 2 га. Цэнтр кампазіцыі — мураваны палац (пазней драўляны, не захаваўся), пабудаваны на месцы стараж. замка, ад якога засталіся валы і равы. На У ад яго ў бок вадаёма, які аддзяляў палац ад асн. паркавага масіву, прамавугольная тэраса з кветнікавым партэрам і групамі ясеню звычайнага. Планіровачную аснову парку складае сістэма ўзаемна перпендыкулярных ліпавых алей, з багатым кветнікавым афармленнем, баскетамі і круглымі пляцоўкамі на перакрыжаванні алей. Папярочная вось кампазіцыі падкрэслена сістэмай вадаёмаў (раней было 9). Парк моцна пашкоджаны. Захаваліся часткі алей, пляцовак, тэрас і асн. вадаёмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСТА́ЎСКІ РАЁН.
Размешчаны на ПдЗ Віцебскай вобл. Утвораны 15.1.1940 (у сучасных межах з 1965). Пл. 2,2 тыс.км². Нас. 47,8 тыс.чал. (2000), гарадскога 55,2%. Сярэдняя шчыльн. 22 чал. на 1 км². Цэнтр — г.Паставы. Уключае г.п.Bapanaeea і Лынтупы, 523 сельскія населеныя пункты, Варапаеўскі і Лынтупскі пасялковыя Саветы, 12 сельсаветаў: Белькаўскі, Ваўкоўскі, Дунілавіцкі, Казлоўшчынскі, Камайскі, Курапольскі, Мягунскі, Навасёлкаўскі, Палескі, Шыркаўскі, Юнькаўскі, Ярэўскі.
Паўн. ч. раёна ў межах Дзісенскай нізіны, паўд. — Свянцянскіх град. Паверхня на Пн плоская, забалочаная, на Пд — градава-ўзгорыстая са шматлікімі озамі, камамі і азёрнымі катлавінамі. 55% тэрыторыі знаходзіцца на выш. да 150 м, 21% — 170—200 м, найвыш. пункт 228 м (каля в. Камаі). Карысныя выкапні: пясчана-жвіровы матэрыял, гліны і суглінкі, пяскі, торф, сапрапель, прэснаводныя вапнавыя адклады. Сярэдняя т-растудз. -6,8 °C, ліп. 17,5 °C. Ападкаў 645 мм за год. Вегетац. перыяд 185 сут. Найб. рэкі Дзісна, Лучайка, Мядзелка і Галбіца; на ПдЗ выток р. Страча. Найб. азёры: Вялікія Швакшты, Лучай, Малыя Швакшты, Доўжа, Вялікае Сурвілішскае, Лодасі, Свідна, Задзеўскае, Лісіцкае, Світа. Пераважаюць глебы: дзярнова-падзолістыя (39,1%), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (30,7%), дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя (19%). Пад лесам 38% тэр. раёна. Лясы пераважна хваёвыя, яловыя, бярозавыя, асінавыя, трапляюцца чорнаальховыя, шэраальховыя, ясянёвыя, дубовыя і інш. Пад балотамі 5% тэрыторыі. На тэр. раёна частка нац. парку Нарачанскі, гідралагічны заказнік рэсп. значэння Швакшты. Заказнікі мясц. значэння: ландшафтныя — Карагач, Палескія Узгоркі, Сяргеевіцкія Узгоркі, Саранчанскія грады, Спорыцкая ледавіковая лагчына; батанічны — Лынтупскі; ахоўныя тарфянікі — Равы, Гіненкі і Каліты. Помнікі прыроды рэсп. значэння: горы Маяк, Баяроўшчына, Лысая; вял. камяні Заўлечанскі, Лодаскі, Мягунскі, Дзіравы камень Каптарунскі, Чортаў камень Саболкаўскі. Помнікі прыроды мясц. значэння: горы — Балдоўшчына, Гара вялікая, Гараватка; Жуперская града; узгоркі — Барадзінскі і Чарнецкі; вял. камяні — Зыбалішскі, Камайскі, Трапшавіцкі, Чашкаўшчынскі; камень Казнадзеюшскі.
Агульная пл.с.-г. угоддзяў 81,2 тыс.га, з іх асушаных 33,5 тыс.га. На 1.1.2000 у раёне 19 калгасаў, 2 саўгасы, 36 фермерскіх гаспадарак, аграфірмы «Зара», «Рассвет», ААТ «Паставыаграсервіс», «Райаграпрамтэхніка». Сельская гаспадарка спецыялізуецца пераважна на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, ільнаводстве. Вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу. Прадпрыемствы радыёэлектроннай (тэлерадыёкампаненты), буд. матэрыялаў (бетонныя і жалезабетонныя вырабы), шкляной (слоікі), ільняной (перапрацоўка льновалакна), дрэваапр. (мэбля, у т. л. для навучальных устаноў), харч. (мясная і малочная прадукцыі, спірт, кансервы — Пастаўскі кансервавы завод), кааператыўнай прам-сці; лясгас. Па тэр. раёна праходзяць: чыг. Полацк—Вільня, Варапаева—Друя; аўтадарогі Полацк—Вільня, Віцебск—Браслаў—Паставы—Мядзел і інш. У раёне 13 сярэдніх, 18 базавых, 13 пачатковых школ, школа-садок, маст. школа, школа мастацтваў, 3 муз. школы, 2 школы-інтэрнаты, прафесійна-тэхн. ліцэй, 19 дашкольных устаноў, 40 клубаў, 40 б-к, 6 бальніц, 2 амбулаторыі, 32 фельч.-ак. пункты. Пастаўскі краязнаўчы музей. Помнікі архітэктуры: царква (1-я пал. 20 ст.) у в. Апідамы, Пакроўская царква (пач. 20 ст.) у в. Асінагарадок, царква (канец 19 — пач. 20 ст.) у в. Груздава, Троіцкі касцёл (1769—73) у в. Дунілавічы, касцёл Іаана Хрысціцеля (1603—06) у в. Камаі, парк (канец 18 — пач. 19 ст.) каля хутара Крыкалы, касцёл Тадэвуша (1766) у в. Лучай, царква (пач. 20 ст.) у в. Манькавічы, парк (2-я пал. 18 ст.) у в.Нарыца. Гістарычныя помнікі: каменны крыж (15—16 ст.), надпіс не расшыфраваны, у в. Камаі; стэла (1975) на месцы былой в. Альцы, спаленай ням. фашыстамі ў 1943. Выдаецца газ. «Пастаўскі край».