Вышэйшыя нармальныя школы 7/403

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

НАРМА́ЛЬНЫЯ ЎМО́ВЫ ў фізіцы,

1) умовы, што вызначаюцца ціскам p = 101325 Па (нармальная атмасфера) і тэмпературай T0 = 273,15 К (0 °C), пры якіх аб’ём 1 моль ідэальнага газу V0 = 2,24136∙10​−2 м³. Нармальнае паскарэнне свабоднага падзення прымаецца роўным gn = 9,80665 м/с2.

2) Умовы выкарыстання вымяральных прылад, пры якіх т-ра, сілкавальнае напружанне і інш. велічыні, што ўплываюць на іх паказанні, маюць нармальныя значэнні або знаходзяцца ў дапушчальных межах. Для эл. прылад за Н.ў. прымаюцца: т-ра 20 ±2 °C, сілкавальнае напружанне — названае па шкале прылады ±2%, частата ў межах 49—51 Гц.

т. 11, с. 162

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАРМА́ЛЬНЫЯ ХВА́ЛІ, уласныя хвалі,

бягучыя гарманічныя хвалі ў лінейнай дынамічнай сістэме з пастаяннымі параметрамі, калі можна не ўлічваць паглынанне энергіі; абагульненне паняцця нармальных ваганняў на адкрытыя вобласці прасторы і незамкнутыя хваляводныя сістэмы.

Сукупнасць Н.х. дадзенай сістэмы мае ўласцівасці: кожная Н.х. з’яўляецца свабодным (без знешняга ўздзеяння) рухам сістэмы і можа ўзбуджацца незалежна ад інш. Н.х.; адвольны хвалевы працэс у сістэме без крыніц можна адназначна выявіць у выглядзе суперпазіцыі Н.Х.: спектр частот Н.х. з’яўляецца суцэльным, а рэальныя працэсы можна вызначыць праз інтэгральныя сумы Н.х.; у выпадку монахраматычных працэсаў сярэдні за перыяд паток энергіі роўны суме патокаў энергіі асобных Н.х.

т. 11, с. 162

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАРМА́ЛЬНЫЯ ВАГА́ННІ,

уласныя (свабодныя) гарманічныя ваганні лінейных дынамічных сістэм з пастаяннымі параметрамі, дзе адсутнічаюць страты энергіі ці яе прыток ад знешніх крыніц. Характарызуюцца пэўным значэннем частаты, з якой вагаюцца элементы сістэмы, і формай (размеркаваннем амплітуд і фаз па элементах сістэмы).

Дыскрэтныя сістэмы, якія складаюцца з Ν звязаных гарманічных асцылятараў (напр., мех. маятнікаў, вагальных контураў), маюць роўна Ν Н.в. Размеркаваныя сістэмы (напр., струна, мембрана, рэзанатар) маюць бясконцае злічонае мноства Н.в. Адвольны свабодны рух сістэмы можна выявіць як суперпазіцыю Н.в., а поўная энергія руху распадаецца на суму парцыяльных энергій асобных Н.в. Пры знешнім узбуджэнні сістэмы Н.в. ў значнай ступені вызначаюць яе рэзанансныя ўласцівасці (гл. Рэзананс).

т. 11, с. 162

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

нарма́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нарма́льны нарма́льная нарма́льнае нарма́льныя
Р. нарма́льнага нарма́льнай
нарма́льнае
нарма́льнага нарма́льных
Д. нарма́льнаму нарма́льнай нарма́льнаму нарма́льным
В. нарма́льны (неадуш.)
нарма́льнага (адуш.)
нарма́льную нарма́льнае нарма́льныя (неадуш.)
нарма́льных (адуш.)
Т. нарма́льным нарма́льнай
нарма́льнаю
нарма́льным нарма́льнымі
М. нарма́льным нарма́льнай нарма́льным нарма́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нарма́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нарма́льны нарма́льная нарма́льнае нарма́льныя
Р. нарма́льнага нарма́льнай
нарма́льнае
нарма́льнага нарма́льных
Д. нарма́льнаму нарма́льнай нарма́льнаму нарма́льным
В. нарма́льны (неадуш.)
нарма́льнага (адуш.)
нарма́льную нарма́льнае нарма́льныя (неадуш.)
нарма́льных (адуш.)
Т. нарма́льным нарма́льнай
нарма́льнаю
нарма́льным нарма́льнымі
М. нарма́льным нарма́льнай нарма́льным нарма́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лагарыфмі́чна-нарма́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лагарыфмі́чна-нарма́льны лагарыфмі́чна-нарма́льная лагарыфмі́чна-нарма́льнае лагарыфмі́чна-нарма́льныя
Р. лагарыфмі́чна-нарма́льнага лагарыфмі́чна-нарма́льнай
лагарыфмі́чна-нарма́льнае
лагарыфмі́чна-нарма́льнага лагарыфмі́чна-нарма́льных
Д. лагарыфмі́чна-нарма́льнаму лагарыфмі́чна-нарма́льнай лагарыфмі́чна-нарма́льнаму лагарыфмі́чна-нарма́льным
В. лагарыфмі́чна-нарма́льны (неадуш.)
лагарыфмі́чна-нарма́льнага (адуш.)
лагарыфмі́чна-нарма́льную лагарыфмі́чна-нарма́льнае лагарыфмі́чна-нарма́льныя (неадуш.)
лагарыфмі́чна-нарма́льных (адуш.)
Т. лагарыфмі́чна-нарма́льным лагарыфмі́чна-нарма́льнай
лагарыфмі́чна-нарма́льнаю
лагарыфмі́чна-нарма́льным лагарыфмі́чна-нарма́льнымі
М. лагарыфмі́чна-нарма́льным лагарыфмі́чна-нарма́льнай лагарыфмі́чна-нарма́льным лагарыфмі́чна-нарма́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нарма́льны norml, Norml-; üblich (звычны);

нарма́льныя ўмо́вы übliche Bedngungen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

макрацы́ты

(ад макра- + -цыты)

эрытрацыты, якія памерам большыя за нармальныя (параўн. мікрацыты).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

прары́ўка, ‑і, ДМ ‑рыўцы; Р мн. ‑рывак; ж.

Разм. Прарэджванне. [Марына Міхайлаўна:] — Праз тыдзень можна пачынаць прарыўку. Пакідайце расліну ад расліны вось на такой адлегласці, калі хочаце атрымаць нармальныя цыбуліны. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)