нарве́жцы, -аў, адз. -жац, -жца, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Нарвегіі.

|| ж. нарве́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак.

|| прым. нарве́жскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нарве́жцы, ‑аў; адз. нарвежац, ‑жца, м.; нарвежка, ‑і, ДМ ‑жцы; мн. нарвежкі, ‑жак; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва. Нарвегіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нарвежцы 4/394; 7/397

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

НАРВЕ́ЖЦЫ,

народ, асн. насельніцтва Нарвегіі (4,15 млн. чал.). Агульная колькасць 5 млн. чал. (1992). Жывуць таксама ў Швецыі (38 тыс. чал.), Даніі (11 тыс. чал.) і інш. краінах Еўропы, у ЗША (620 тыс. чал.), Канадзе (160 тыс. чал.), Аўстраліі (5 тыс. чал.). Гавораць на нарвежскай мове. Вернікі пераважна лютэране, ёсць паслядоўнікі інш. плыней пратэстантызму, католікі.

т. 11, с. 159

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

нарве́жка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. нарве́жка нарве́жкі
Р. нарве́жкі нарве́жак
Д. нарве́жцы нарве́жкам
В. нарве́жку нарве́жак
Т. нарве́жкай
нарве́жкаю
нарве́жкамі
М. нарве́жцы нарве́жках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нарве́жац,

гл. нарвежцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нарве́жка,

гл. нарвежцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нарве́жац

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. нарве́жац нарве́жцы
Р. нарве́жца нарве́жцаў
Д. нарве́жцу нарве́жцам
В. нарве́жца нарве́жцаў
Т. нарве́жцам нарве́жцамі
М. нарве́жцу нарве́жцах

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

скандына́вы, -аў, адз. скандына́ў, -на́ва, м.

Насельніцтва Скандынаўскага паўвострава і некаторых астравоў на поўначы Еўропы (шведы, нарвежцы, датчане, ісландцы).

|| ж. скандына́ўка, -і, ДМа́ўцы, мн. -і, -на́вак.

|| прым. скандына́ўскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Norwegian1 [nɔ:ˈwi:dʒn] n.

1. нарве́жац; нарве́жка;

the Norwegians нарве́жцы

2. нарве́жская мо́ва

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)