ускраіннае мора Паўн. Ледавітага ак., паміж Скандынаўскім п-вам і а-вамі Шэтлендскімі, Фарэрскімі, Ісландыя, Ян-Маен, Мядзведжы. Абмывае зах. берагі Нарвегіі. Пл. 1340 тыс.км². Найб.глыб. 3970 м. Аддзелена ад Атлантычнага ак. падводным хрыбтом, на якім размешчаны Фарэрскія і Шэтлендскія а-вы; найб.глыб. над хрыбтом не перавышае 600 м. Каля берагоў Нарвегіі водмелі (Лафатэнскія банкі і інш.). Т-ра вады ў лют. 2—7 °C, у жн. 8—12 °C. Салёнасць 34—35,2%». Праз Н.м. ідзе цёплае Нарвежскае цячэнне, якое абумоўлівае яго незамярзальнасць. Прылівы паўсутачныя (да 3,3 м). Рыбалоўства. Гал. парты: Тронхейм, Нарвік, Тромсё (Нарвегія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРВЕ́ЖСКАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ цёплае паверхневае цячэнне Нарвежскага м., галіна Паўночна-Атлантычнага цячэння. Накіравана на Пн уздоўж берагоў Нарвегіі. Каля 67°паўн. ш. ад яго адгаліноўваецца Нардкапскае цячэнне, якое цячэ ў Баранцава мора; Н.ц. далей на Пн працягваецца як Шпіцбергенскае цячэнне. Т-ра вады 5—7 °C зімой, 10—12 °C летам. Скорасць 0,9—1,8 км/гадз. Салёнасць 34—35‰. Аказвае змякчальны ўплыў на клімат Скандынаўскага п-ва і на гідралагічныя ўмовы ўсх.ч. Нарвежскага мора.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Норве́жское мо́реНарве́жскае мо́ра.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ПАЎНО́ЧНА-АТЛАНТЫ́ЧНАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ,
цёплае паверхневае цячэнне ў паўн. частцы Атлантычнага акіяна, працяг Гальфстрыма. Пачынаецца каля Вял. Ньюфаўндлендскай банкі і накіравана на ПнУ — у Нарвежскае мора. Каля 60°паўн. ш. разгаліноўваецца на Ірмінгера цячэнне і Нарвежскае цячэнне. Т-ра вады ад 7 да 15 °C. Скорасць на Пд 0,9—1,8 км/гадз на ПнУ да 0,4—0,7 км/гадз. Расход вады мяняецца ў залежнасці ад інтэнсіўнасці Гальфстрыма. Ваганні расходу вады і цеплавога стану П.-А.ц. ўплываюць на надвор’е і клімат Зах. і Паўн. Еўропы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНТА́І (Theragra),
род рыб сям. трасковых. 2 віды: М. далёкаўсходні — T. chalcogramma (пашыраны ў паўн.ч. Ціхага ак.) і М. атлантычны — T. finnmarchica (Нарвежскаем.). Жывуць на глыб. 500—700 м. Чародныя.
Даўж. да 75 см, маса да 1,5 кг. Верх цела са шматлікімі цёмнымі плямамі. Спінных плаўнікоў 3, анальных 2, хваставы з невял. выемкай. Вочы вялікія. Кормяцца ракападобнымі; дробнай рыбай. Ікра пелагічная, дробная; нераст на мелкаводдзі. М. далёкаўсходні — аб’ект промыслу. Тлушч з печані багацейшы на вітаміны за трасковы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРКТЫ́ЧНАЕ ПАВЕ́ТРА,
паветраныя масы, якія фарміруюцца над Арктыкай. Характарызуюцца нізкімі т-рамі (да -55 ... -60 °C), малой колькасцю вільгаці і значнай празрыстасцю. Пранікае далёка на Пд (да Сярэдняй Азіі, Міжземнамор’я і паўд. раёнаў ЗША) і прыносіць рэзкія пахаладанні ў любую пару года. Адрозніваюць марское арктычнае паветра, што ў Еўропу прыходзіць праз незамярзаючыя Нарвежскае і ч. Баранцава м., і кантынентальнае, якое праходзіць над Карскім і ўсх.ч. Баранцавага мора. Арктычнае паветра ў атмасферы над Беларуссю бывае ў сярэднім 40—70 сут за год, з ім звязаны веснавыя і асеннія замаразкі.