нараза́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. нараза́нне
Р. нараза́ння
Д. нараза́нню
В. нараза́нне
Т. нараза́ннем
М. нараза́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нараза́нне ср.

1. нареза́ние, наре́зывание, наре́зка ж.;

2. надре́зывание;

3. зубре́ние;

1-3 см. нараза́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нараза́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. наразаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нарэ́званне ср., см. нараза́нне

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нареза́ние нараза́нне, -ння ср., нарэ́званне, -ння ср.; накро́йванне, -ння ср.; см. нареза́тьII;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

РАСТО́ЧНЫ СТАНО́К,

тып металарэзнага станка, на якім расточваюць адтуліны разцом ці інш. інструментам.

На гарызантальна-Р.с. з гарыз. шпіндэлем апрацоўваюць адтуліны з дакладнымі адлегласцямі паміж восямі ў дэталях складанай формы, а таксама робяць свідраванне, зенкераванне, рассвідроўванне, фрэзераванне адтулін, абточванне тарцоў дэталей і наразанне разьбы. Каардынатна-Р.с. з верт. шпіндэлем мае павышаную жорсткасць і забяспечаны дакладнымі вымяральнымі прыладамі, што дазваляе апрацоўваць адтуліны з асабліва дакладнымі адлегласцямі паміж восямі. Алмазна-Р.с. прызначаны для тонкага аддзелачнага расточвання адтулін алмазнымі ці цвердасплаўнымі разцамі пры высокіх скарасцях рэзання, малых падачах і глыбінях рэзання. Спецыялізаваныя Р.с. выкарыстоўваюць для апрацоўкі падобных па канфігурацыі, але розных па памерах загатовак.

т. 13, с. 366

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

наре́зка ж.

1. (действие) нараза́нне, -ння ср., нарэ́званне, -ння ср., нарэ́зка, -кі ж.; накро́йванне, -ння ср.; нако́лванне, -ння ср.;

2. (нарез) нарэ́зка, -кі ж., нарэ́з, -зу м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)