нара́дчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Работнік, які выпісвае нарады на якую-н. работу.

|| ж. нара́дчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нара́дчык

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. нара́дчык нара́дчыкі
Р. нара́дчыка нара́дчыкаў
Д. нара́дчыку нара́дчыкам
В. нара́дчыка нара́дчыкаў
Т. нара́дчыкам нара́дчыкамі
М. нара́дчыку нара́дчыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нара́дчык м. наря́дчик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нара́дчык, ‑а, м.

Той, хто выпісвае, дае нарады на якую‑н. работу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наря́дчик нара́дчык, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нара́дчыца, ‑ы, ж.

Жан. да нарадчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пара́дчык, ‑а, м.

Разм. Тое, што і дарадчык. У .. [Тураўца] было нямала памочнікаў і парадчыкаў. Мележ. [Гаспадыня:] — Ах, Канстанцін Сцяпанавіч, Канстанцін Сцяпанавіч! Не ўказчык я вам і нарадчык, але чую я сваім розумам: навошта вам гэтая служба? Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ука́зчык, ‑а, м.

Той, хто ўказвае другім, што і як трэба рабіць. — Зараз жа забірайце коней! — сказаў [стражнік] са злосцю ў голасе. — Не маеце права тут пасвіць!.. [Бежанец:] — А што ты, чалавеча, за ўказчык нам? Якімовіч. [Бабуля:] — Ах, Канстанцін Сцяпанавіч .. Не ўказчык я вам і не нарадчык, але чую я сваім розумам: навошта вам гэтая служба? Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)