напы́шлівы, -ая, -ае.

1. Празмерна важны, ганарысты (пра чалавека).

Н. выгляд.

2. Занадта ўрачысты, прыўзнята квяцісты.

Н. стыль.

|| наз. напы́шлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напы́шлівы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. напы́шлівы напы́шлівая напы́шлівае напы́шлівыя
Р. напы́шлівага напы́шлівай
напы́шлівае
напы́шлівага напы́шлівых
Д. напы́шліваму напы́шлівай напы́шліваму напы́шлівым
В. напы́шлівы (неадуш.)
напы́шлівага (адуш.)
напы́шлівую напы́шлівае напы́шлівыя (неадуш.)
напы́шлівых (адуш.)
Т. напы́шлівым напы́шлівай
напы́шліваю
напы́шлівым напы́шлівымі
М. напы́шлівым напы́шлівай напы́шлівым напы́шлівых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

напы́шлівы

1. напы́щенный, высокопа́рный, вы́спренний;

н. стыль — напы́щенный (высокопа́рный, вы́спренний) стиль;

2. высокоме́рный, надме́нный; спеси́вый, чванли́вый;

н. вы́гляд — высокоме́рный (надме́нный) вид

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напы́шлівы, ‑ая, ‑ае.

1. Празмерна важны, ганарысты; поўны важнасці, ганарыстасці. Напышлівы і ганарлівы, .. [Вайтовіч] ехаў следам за польскім войскам, ачмураным марамі Пілсудскага. Пальчэўскі. Цяпер Дывінцу было прыкра за тое сваё прыніжэнне, за тую ўступку, што была зроблена напышлівай Адзелаідзе Сяргееўне. Асіпенка. // Які выражае важнасць, ганарыстасць. Напышлівы выгляд.

2. Празмерна ўрачысты, штучны ў сваім выражэнні. Напышлівая прамова. □ Сапраўдны подзвіг заўсёды сціплы, як і сапраўдны герой, ад якога ніколі не пачуеш пахвальбы і напышлівых тырад. Казека. Я заўсёды баюся напышлівых выцвілых слоў, што звіняць, як жабрацкая медзь у асенняй журбе. Вялюгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напы́шлівы

1. (фанабэрысты) áufgeblasen;

2. (стыль) schwülstig

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

урачы́ста-напы́шлівы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. урачы́ста-напы́шлівы урачы́ста-напы́шлівая урачы́ста-напы́шлівае урачы́ста-напы́шлівыя
Р. урачы́ста-напы́шлівага урачы́ста-напы́шлівай
урачы́ста-напы́шлівае
урачы́ста-напы́шлівага урачы́ста-напы́шлівых
Д. урачы́ста-напы́шліваму урачы́ста-напы́шлівай урачы́ста-напы́шліваму урачы́ста-напы́шлівым
В. урачы́ста-напы́шлівы (неадуш.)
урачы́ста-напы́шлівага (адуш.)
урачы́ста-напы́шлівую урачы́ста-напы́шлівае урачы́ста-напы́шлівыя (неадуш.)
урачы́ста-напы́шлівых (адуш.)
Т. урачы́ста-напы́шлівым урачы́ста-напы́шлівай
урачы́ста-напы́шліваю
урачы́ста-напы́шлівым урачы́ста-напы́шлівымі
М. урачы́ста-напы́шлівым урачы́ста-напы́шлівай урачы́ста-напы́шлівым урачы́ста-напы́шлівых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

напы́щенный напы́шлівы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

витиева́тый напы́шлівы, мудраге́лісты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́спренний ирон. напы́шлівы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надме́нный фанабэ́рысты, ганары́сты, напы́шлівы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)