напыле́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. напыле́нне
Р. напыле́ння
Д. напыле́нню
В. напыле́нне
Т. напыле́ннем
М. напыле́нні

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

НАПЫЛЕ́ННЕ,

нанясенне ахоўных і дэкар. пакрыццяў распыленнем вадкага або здробненага цвёрдага рэчыва струменем сціснутага паветра. Шырока выкарыстоўваецца пры металізацыі лакафарбавых пакрыццяў, пры плазменным нанясенні гарачаўстойлівых метал. і неметал. матэрыялаў (тугаплаўкіх аксідаў, сіліцыдаў, барыдаў, карбідаў і інш.) на метал. вырабы. Некаторыя пакрыцці наносяць выпарэннем у вакууме, з дапамогай лазера або наплаўкай метадамі газавай, дугавой, электрашлакавай і інш. зваркай.

т. 11, с. 144

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Плазмавае напыленне тугаплаўкіх матэрыялаў 2/19

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

напыле́ние напыле́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)