напусці́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. напушчу́ся напу́сцімся
2-я ас. напу́сцішся напу́сціцеся
3-я ас. напу́сціцца напу́сцяцца
Прошлы час
м. напусці́ўся напусці́ліся
ж. напусці́лася
н. напусці́лася
Загадны лад
2-я ас. напусці́ся напусці́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час напусці́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

напусці́цца, ‑пушчуся, ‑пусцішся, ‑пусціцца; зак.

Разм. Накінуцца на каго‑н. з лаянкай, папрокамі і пад. — Не ўмееш адказваць афіцэру! — напусціўся на .. [Карагу] камендант. Колас. — І чаго вы напусціліся на, чалавека, не разумею, — хаваючы ўсмешку, сказаў Мікола. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напуска́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да напусціцца.

2. Зал. да напускаць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ашчэ́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

1. Пагрозна, злосна выскаліць зубы (пра жывёл). Драпежнік люта ашчэрыўся, хацеў ухапіць зубамі вясло, але не паспеў. Краўчанка.

2. Са злосцю накінуцца, напусціцца на каго‑н. — Да партызан хадзіў? — ашчэрыўся фашыст і раптам загадаў: — Здымай валёнкі! Стаховіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)