напсава́ць, -сую́, -суе́ш, -суе́; -суём, -суяце́, -сую́ць; -су́й; -сава́ны; зак.

1. чаго. Сапсаваць нейкую колькасць чаго-н.

Н. матэрыялу.

2. каму-чаму. Прынесці шкоду.

Н. справе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напсава́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. напсую́ напсуё́м
2-я ас. напсуе́ш напсуяце́
3-я ас. напсуе́ напсую́ць
Прошлы час
м. напсава́ў напсава́лі
ж. напсава́ла
н. напсава́ла
Загадны лад
2-я ас. напсу́й напсу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час напсава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

напсава́ць сов. напо́ртить;

н. мно́га матэрыя́лу — напо́ртить мно́го материа́ла

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напсава́ць, ‑псую, ‑псуеш, ‑псуе; ‑псуём, ‑псуяце; зак.

1. чаго. Сапсаваць нейкую колькасць чаго‑н. Напсаваць паперы. □ Стары ўскіпеў: «Вядома, род мышыны Мне столькі напсаваў вашчыны!» Корбан.

2. Прынесці шкоду. [Гендарсан:] — А я вас затрымаю тут на пару дзён. Вы ў мяне пагасцюеце, гер Пфэрдсан! У нас знойдзецца аб чым пагаварыць. Спадзяюся, што гэта не напсуе вашай практыцы. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напсава́ны напо́рченный; см. напсава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наглумі́ць, -лумлю́, -лу́міш, -лу́міць; -лу́млены; зак., чаго (разм.).

Зрабіць непрыгодным, напсаваць у нейкай колькасці.

Н. лесу.

Н. бульбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напо́ртить сов., разг.

1. напсава́ць;

2. (навредить) нашко́дзіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Напшэ́ціцьнапсаваць’ (Сцяшк. Сл.). Метатэза ад *наш‑ пэціць < польск. naszpecić ’нашкодзіць, нарабіць дрэнна, абы-як’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

napsuć

зак. напсаваць; папсаваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

нага́дить сов., разг.

1. нага́дзіць, мног. панага́джваць, напаску́дзіць;

2. (навредить) нага́дзіць, нашко́дзіць; (напортить) напсава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)