напру́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., што.

1. Зрабіць пругкім.

Н. мускулы.

2. перан. Узмацніць, павысіць ступень праяўлення чаго-н.

Н. зрок.

Н. слых.

Н. голас.

Н. памяць.

|| незак. напру́жваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. напру́жанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напру́жыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. напру́жу напру́жым
2-я ас. напру́жыш напру́жыце
3-я ас. напру́жыць напру́жаць
Прошлы час
м. напру́жыў напру́жылі
ж. напру́жыла
н. напру́жыла
Загадны лад
2-я ас. напру́ж напру́жце
Дзеепрыслоўе
прош. час напру́жыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

напру́жыць сов. напря́чь;

н. ува́гу — напря́чь внима́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напру́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.

1. Зрабіць пругкім. Напружыць мускулы. □ Ціма напружыў цела, узмахнуў некалькі разоў рукамі, заграбаючы пад сябе ваду, і зноў пачаў апускацца, слабець. Пальчэўскі.

2. перан. Узмацніць, павысіць ступень праяўлення чаго‑н. (пра памяць, зрок, слых і г. д.). Мазанік напружыла ўсю сваю волю, усю вытрымку і ветліва ўсміхнулася салдату. Пятніцкі. Канстанцін Сяргеевіч напружыў зрок і пазнаў высокую постаць Жэні Коржаня і крыху ніжэйшую Цімы Дакутовіча. Трэцяга ён не ведаў. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напру́жаны напряжённый; см. напру́жыць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нату́жыцца, -жуся, -жышся, -жыцца; зак.

Напружыць усе сілы.

Конь натужыўся.

|| незак. нату́жвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напружи́нить сов., разг. напру́жыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напру́жить сов., разг. напру́жыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напру́жваць несов. напряга́ть; см. напру́жыць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нату́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., што.

Тое, што і напружыць (у 1 знач.).

Н. мускулы.

|| незак. нату́жваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)